14.00 руб.
16.90 руб.
Памер: 125x185 мм
Вага: 450 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ISBN 978-609-8213-63-8
© Квяткоўскі С., 2019
© Logvino literatūros namai, 2019
Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой. Пасля катастрофы частка менчукоў перабралася на самыя аддаленыя выспы, дзе ўтварыла горад Добрае Месца. Нечаканая небяспека вымусіла дабрамесцаў выправіць у Горад-Герой свайго выведніка на мянушку Дзікун.
У хітразаплеценым сюжэце ўяўнай будучыні чытач можа ўбачыць сучасны Менск і нават болей — сваю сучасную краіну, на якім бы кантыненце яна ні была.
Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі — тры словы, якія характарызуюць раман «Каларадская пушча».
ПРА КНІГУ
Вада пад белымі крыламі. «Каларадская пушча» як інструкцыя да аб'яднання беларусаў (Павал Абрамовіч, Беларусский журнал)
«Вясёлы постапакаліпсіс» у «Каларадскай пушчы». Севярын Квяткоўскі распавядае пра сваю новую кнігу (REFORM.BY)
ЗМЕСТ
Частка І. Порт «Чыжоўка»
Частка ІІ. Гасцініца «Турыст»
Частка ІІІ. Праспект Незалежнасці
ФРАГМЕНТ З КНІГІ (1) Паглядзець
ФРАГМЕНТ З КНІГІ (2) Паглядзець

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Эля і Ёнатан, звычайныя ізраільскія школьнікі, трапляюць у залюстроўе, у паралельную з нашым сусветам цывілізацыю Вавілонскай імперыі, дзе, суладна пераплятаючыся, уладараць магія і навуковыя тэхналогіі. Падлеткі павінны вырваць бацьку з цэпкіх лап злачынных падарожнікаў між сусветамі і іх фармакалагічнага кодла, а таксама выцягнуць маму з бяздоннай прорвы душэўнай хваробы. У Вавілоніі герояў падпільноўваюць цмокі-кракадзілы, утрапёныя служкі змрочных культаў, небяспечныя паўстанцы, зухаватыя кантрабандысты, а самі героі паспытаюць здраду, расчараванне, сяброўства і каханне.Створаны аўтаркай сусвет шмат у чым грунтуецца на міфалогіі і культурных кодах цывілізацый Старажытнага Усходу: сумерскай, акада-вавілонскай і ханаанскай.
«Леў Вядзьмарка і гардэроб» – гэта першая і самая вядомая кніга з нарнійскага цыкла. У ёй апавядаецца, як чацвёра дзяцей трапілі ў чароўную краіну Нарнію, якую захапіла Белая Вядзьмарка. З дапамогай Вялікага льва Аслана, яны перамагаюць зло і становяцца каралямі ды каралевамі Нарніі.
«Хронікі Нарніі» – залатая класіка сусветнай літаратуры, гісторыя, любімая мільёнамі дзяцей і дарослых па ўсім свеце. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкінам (трылогія «Уладар пярсцёнкаў») лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанру фэнтэзі. Кніга «Конь і яго хлопчык» – гэта гісторыя пра прыгоды, што здарыліся ў Нарніі, Калармэне ды на землях паміж імі ў Залаты Век, калі валадарыў кароль Пітэр.