Літаратура для дзяцей
Для ўсіх аматараў птушак — дзяцей і дарослых — мы зрабілі размалёўкі, якія дапамогуць дазнацца болей пра птушак Беларусі, вывучыць назвы птушак на беларускай і расейскай мовах і, натуральна, адпачыць за прыемным баўленнем часу.
У кнігу старэйшыны беларускай літаратуры Дануты Бічэль уключаны найлепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэтэсай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. Творы ўзнаўляюць перад юным чытачом цікавосткі навакольнага свету і прыгажосць нашай мовы.
Нездарма людзі кажуць, што чалавек – каваль свайго шчасця. А ці можна шчасце, напрыклад, выразаць?! Старадаўняе беларускае майстэрства выцінанкі дае адназначны адказ на гэтае пытанне. Так, можна! У вершах Любові Сівуравай, шыкоўна аздобленых выцінанкамі народнага майстра Беларусі Наталлі Сухой, чытач – і выразач! – пабачыць, пачуе і зможа прымераць на сябе розныя заняткі, прафесіі ды іншыя шляхі выпрацоўкі ўласнага шчасця!
Гэтая аповесць Астрыд Ліндгрэн пра сталенне, стасункі з бацькамі ў час, калі дзіцё пачынае шукаць самастойны шлях у жыцці, пра варажнечу і прымірэнне, любоў і каханне, вернасць, адвагу, пра тое, як лёгка ўсё разбурыць праз дробязі, і пра каштоўнасць жыцця. Але адначасова і пра вясёлыя прыгоды, бо галоўныя героі ўсё яшчэ дзеці. Яны прыручаюць дзікіх коней, уцякаюць ад лютых вятрунняў і жывуць у пячоры пасярод дзікага лесу.
У кнігу увайшлі найлепшыя казкі двух класікаў румынкай літаратуры Іона Крангэ і Пэтрэ Іспірэску.
Запамінаем беларускі алфавіт яскрава ды цікава! У кнізе 33 малюнкі з гісторыямі да кожнай літары беларускага алфавіту. Сюжэты аб’ядноўваюць словы, якія пачынаюцца на адпаведную літару ці маюць яе ўсярэдзіне. У канцы вы знойдзеце слоўнік-падказку, каб лёгка адказаць на пытанні самых цікаўных чытачоў.
Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.
Кніга пазнаёміць малых чытачоў з гісторыяй асобы выбітнага беларускага дзеяча — сам першадрукар у ёй раскажа, дзе ён нарадзіўся, навучаўся, як зацікавіўся кнігадрукам і пачаў друкаваць кнігі сам. Заданні пасля кожнай часткі дапамогуць дзеткам замацаваць набытыя веды, а таксама весела прабавіць час.
Кніга, якую ты трымаеш у руках, заснавана на старой беларускай казцы «Не сіла, а смеласць». Каб адрадзіць гэты фальклорны скарб і даць яму новае жыццё, Маша і Марта перапрацавалі тэкст і дадалі ілюстрацыі, зрабіўшы казку актуальнай для пакалення сучасных дзетак. Кніга з'яўляецца часткай праекта «Гэта Беларусь, дзетка», задача якога — папулярызацыя Беларусі і беларускай мовы.
Напярэдадні Калядаў маленькая Люсі і яе брат Уліс сумуюць: за акном - ніводнага снежнага воблака. "Калі няма снегу, Каляды зусім не чароўныя", - уздыхае дзяўчынка. Усё мяняецца, калі дзеці атрымліваюць пасылку з Ісландыі. Усярэдзіне - снежны шар-цацка. Перад сном Люсі доўга разглядае яго і круціць у руках. А ноччу здараецца цуд: проста ў пакоі пачынаюць кружыцца сапраўдныя сняжынкі!
зьніжка
Казка пра маленькага ляніўца Сплюшку, які меў незвычайную здольнасць: штоночы ён са сваімі памагатымі бараніў сны сваіх сяброў, а ўдзень адсыпаўся. Праз гэта ўсе і думалі, што ён соня.
Што рабіць, калі твая вёска знаходзіцца так далёка, што яе не можа знайсці нават Дзед Мароз? Каб захаваць навагодні настрой, жыхары прыдумалі ўласную традыцыю: дзеці ў вёсцы сталі ўпотайкі прыносіць падарункі тым, хто мае ў іх патрэбу. Каб стаць такім Тайным Дзедам Марозам, трэба быць спагадлівым, шчодрым і вельмі-вельмі добрым! Давайце даведаемся, хто з вёскі атрымаў падарункі ў гэтым годзе…
Кніга Сержука Сокалава «Усмешка» — гэта чароўны вершаваны калейдаскоп, складзены з запамінальных пачуццяў, досціпаў і назіранняў.
зьніжка
Азбука цудоўнага дзіцячага аўтара і перакладчыка Андрэя Скурко — трэцяя ўласная кніга пісьменніка, але для маленькіх чытачоў яна можа стаць першай, галоўнай, якая дапаможа з дапамогай дасціпных вершыках вывучыць літары і навучыць складаць іх у словы. У гэтым дапамогуць і яскравыя маляўнічыя ілюстрацыі, і ўжо пазнавальны чытачам аўтарскі стыль, ягоная здольнасць знайсці з дзецьмі агульную мову.
“Прынц Каспіян” — трэцяя па ўнутранай храналогіі гісторыя з цыкла “Хронікі Нарніі”. Кніга адпавядае, як нарнійцы перамагаюць захопнікаў, якія доўгі час панавалі ў Нарніі.
«Хронікі Нарніі» – залатая класіка сусветнай літаратуры, гісторыя, любімая мільёнамі дзяцей і дарослых па ўсім свеце. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкінам (трылогія «Уладар пярсцёнкаў») лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанру фэнтэзі. Кніга «Конь і яго хлопчык» – гэта гісторыя пра прыгоды, што здарыліся ў Нарніі, Калармэне ды на землях паміж імі ў Залаты Век, калі валадарыў кароль Пітэр.
«Леў Вядзьмарка і гардэроб» – гэта першая і самая вядомая кніга з нарнійскага цыкла. У ёй апавядаецца, як чацвёра дзяцей трапілі ў чароўную краіну Нарнію, якую захапіла Белая Вядзьмарка. З дапамогай Вялікага льва Аслана, яны перамагаюць зло і становяцца каралямі ды каралевамі Нарніі.
Для ўсіх аматараў птушак — дзяцей і дарослых — мы зрабілі размалёўкі, якія дапамогуць дазнацца болей пра птушак Беларусі, вывучыць назвы птушак на беларускай і расейскай мовах і, натуральна, адпачыць за прыемным баўленнем часу.
Карысная і займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, як вырабляецца воўна, ніткі і розныя рэчы з іх.
Для ўсіх аматараў птушак — дзяцей і дарослых — мы зрабілі размалёўкі, якія дапамогуць дазнацца болей пра птушак Беларусі, вывучыць назвы птушак на беларускай і расейскай мовах і, натуральна, адпачыць за прыемным баўленнем часу.













