24.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 510 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мінск : Кнігазбор, 2018. — 412 с.ISBN 978-985-7207-28-2.
Гэтая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову.
Беларускі пісьменнік падрыхтаваў пераклад для выдання на радзіме з разлікам на шырокае кола чытачоў.
Аўтар выказвае падзяку
МГА "Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”
і Грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!"
ПРА КНІГУ
Дарья Костенко. Мартинович и его «Ноч». Здесь не живут драконы (Беларусский журнал)
Фрагмент з кнігі Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Уладзімір Уладзімір
01.10.2020 - 16:36:29
01.10.2020 - 16:36:29
Прачытаў на адным дыханьні. Буду паіць сябрам.
Макар Валынкiн
Карыстальнік Макар Валынкiн набыў "Ноч"
на нашым сайце
22.06.2020 - 23:11:42
Кніга насамрэч актуальна ў любы час, але сканчываючы чытаць яе у чэрвені 20-га года, асаблiва адчуваешь інфармацыйнныя пытанне Ночы. Дзякуй Віктар! Дзякуй KNIHI.BY!
Раім паглядзець
Самая папулярная аповесць Маўра “Палескія рабінзоны” напісана ў найлепшых традыцыях раманаў Жуля Верна або Даніэля Дэфо. Героі твора Мірон і Віктар зачытваюцца кнігамі пра прыгоды і падарожжы, захапляюцца батанікай і заалогіяй, мараць пра далёкія вандроўкі і экзатычныя краіны.
Раманы "Пра бацькоў і дзяцей" і "Нормы камічных паводзін" звязваюць міжсобку постаці дзвюх асобаў апавядальніка (у якім мы пазнаем многія рысы самога аўтара) і ягонага бацькі. У першай са згаданых аповесцяў чытач выпраўляецца на прагулку з галоўнымі героямі, у размовах якіх чаргуюцца ўспаміны, дзіцячыя траўмы ці каментары актуальных ды гістарычных падзей, і з усяго гэтага паўстае цэльны вобраз не толькі жыцця апавядальніка, але і ўсёй эпохі. Цэнтральнае месца ў другой аповесці (яе дзеянне адбываецца на некалькі гадоў пазней), займае бацькава хвароба і смерць, якую сын па-свойму спрабуе адрэфлексаваць, выправіўшыся ў дэльту Дуная на пошукі сябе самога.
Змрочны пачатак саракавых. Стоячы ўначы на лісабонскай набярэжнай, нейкі мужчына не зводзіць вачэй з карабля. Гэты мужчына – нямецкі эмігрант. Яго мэта – Амерыка. Але ён не мае ні візы, ні грошай. Раптам незнаёмец прапаноўвае яму два квіткі на карабель. Задарма, але пры адной умове: ён не хоча заставацца ў гэтую ноч адзін. Ён хоча расказаць іншаму чалавеку сваю гісторыю: гісторыю ўцёкаў, гісторыю, якая пачалася ў Аснабруку ў 1933 годзе...














