Хто расце ў садзе
21.00 BYN
Памер: 215x290 мм
Вага: 530 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мастак Аксана Була; пераклад з украінскай Наталлі Зенькі. – Мінск : Кнігазбор, 2019. – 52 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар” ; выпуск 29).

ISBN 978-985-7207-67-4
Пераклад зроблены паводле выдання:
КАТЕРИНА МІХАЛІЦИНА “Хто росте в саду”
Художнє оформлення ОКСАНИ БУЛИ
Видавництво Старого Лева, Львів, 2017
Салавей вярнуўся з далёкай Афрыкі і шукае, дзе звіць сабе гняздо. А ў садзе столькі дрэваў і кустоў! Якое з іх можа стаць домам для птушачкі? Магчыма, гэта вішня, чарэшня або алыча? Сліва або груша? Кожнае дрэва распавядае салаўю сваю гісторыю, падкрэсліваючы, чым яно асаблівае. У апавяданнях дрэваў узнікае таксама вобраз дзядулі-садавода – разумнага і добрага, які ставіўся да дрэваў як да адухоўленых істотаў, размаўляў з імі і песціў – і яго сям'і, якая да гэтага часу жыве ў доме побач, паважае дрэва і збірае іхныя плады.
Кніга “Хто расце ў садзе” – не толькі неверагодна цікавае падарожжа па садзе, у якой чытачы даведаюцца, чым асаблівыя пладовыя дрэвы і як іх распазнаць, гэта аповяд пра пошук дома і свайго месца ў свеце, пра тое, што толькі спазнаўшы свае карані, ты можаш зразумець праўду пра сябе сапраўднага.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

АД ПЕРАКЛАДЧЫЦЫ
“Хто расце ў парку” — улюбёная кніга маёй малодшай дачкі Аршулі. Я ніяк не чакала, набываючы цэлы стос дзіцячых выданняў у Львове, што адна з гэтых кніг будзе гучаць у нас дома амаль штовечар, ды яшчэ на працягу цэлага года. Кожны вечар пачынаўся з пошукаў “кнігі пра парастак”, і старэйшыя дзеці ўжо на памяць цытавалі ўрыўкі. Аршульцы было тады тры гады, на свае чатыры яна атрымала ў падарунак з Львова кнігу “Хто расце ў садзе”, і ў нас з’явіўся новы хіт вечаровых чытанняў. Шчыра кажучы, я ніколі б не змагла столькі разоў чытаць адно і тое ж, калі б не падзяляла захапленне дачкі. І мне захацелася, каб з гэтымі цудоўнымі гісторыямі пазнаёміліся і іншыя дзеці ў Беларусі.
Я прысвячаю пераклад сваім дзецям — Завейцы, Усцінцы, Ціту і Аршусі, якая і натхніла мяне на гэтую працу.
І яшчэ — дзякуй усім, хто падтрымаў праект на краўдфандынгавай платформе Ulej.
ПАГЛЯДЗЕЦЬ СТАРОНКІ З КНІГІ Паглядзець

ISBN 978-985-7207-67-4Пераклад зроблены паводле выдання:
КАТЕРИНА МІХАЛІЦИНА “Хто росте в саду”
Художнє оформлення ОКСАНИ БУЛИ
Видавництво Старого Лева, Львів, 2017
Салавей вярнуўся з далёкай Афрыкі і шукае, дзе звіць сабе гняздо. А ў садзе столькі дрэваў і кустоў! Якое з іх можа стаць домам для птушачкі? Магчыма, гэта вішня, чарэшня або алыча? Сліва або груша? Кожнае дрэва распавядае салаўю сваю гісторыю, падкрэсліваючы, чым яно асаблівае. У апавяданнях дрэваў узнікае таксама вобраз дзядулі-садавода – разумнага і добрага, які ставіўся да дрэваў як да адухоўленых істотаў, размаўляў з імі і песціў – і яго сям'і, якая да гэтага часу жыве ў доме побач, паважае дрэва і збірае іхныя плады.
Кніга “Хто расце ў садзе” – не толькі неверагодна цікавае падарожжа па садзе, у якой чытачы даведаюцца, чым асаблівыя пладовыя дрэвы і як іх распазнаць, гэта аповяд пра пошук дома і свайго месца ў свеце, пра тое, што толькі спазнаўшы свае карані, ты можаш зразумець праўду пра сябе сапраўднага.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

АД ПЕРАКЛАДЧЫЦЫ
“Хто расце ў парку” — улюбёная кніга маёй малодшай дачкі Аршулі. Я ніяк не чакала, набываючы цэлы стос дзіцячых выданняў у Львове, што адна з гэтых кніг будзе гучаць у нас дома амаль штовечар, ды яшчэ на працягу цэлага года. Кожны вечар пачынаўся з пошукаў “кнігі пра парастак”, і старэйшыя дзеці ўжо на памяць цытавалі ўрыўкі. Аршульцы было тады тры гады, на свае чатыры яна атрымала ў падарунак з Львова кнігу “Хто расце ў садзе”, і ў нас з’явіўся новы хіт вечаровых чытанняў. Шчыра кажучы, я ніколі б не змагла столькі разоў чытаць адно і тое ж, калі б не падзяляла захапленне дачкі. І мне захацелася, каб з гэтымі цудоўнымі гісторыямі пазнаёміліся і іншыя дзеці ў Беларусі.Я прысвячаю пераклад сваім дзецям — Завейцы, Усцінцы, Ціту і Аршусі, якая і натхніла мяне на гэтую працу.
І яшчэ — дзякуй усім, хто падтрымаў праект на краўдфандынгавай платформе Ulej.
ПАГЛЯДЗЕЦЬ СТАРОНКІ З КНІГІ Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У кнізе выбраных дзіцячых вершаў Алега Мінкіна паэтычна ўвасабляюцца нацыянальныя міфалагічныя істоты, ажывае раслінны і жывёльны свет, а таксама апяваецца беларускі каляндар.
У кнігу увайшлі найлепшыя казкі двух класікаў румынкай літаратуры Іона Крангэ і Пэтрэ Іспірэску.
Дасціпныя апавяданні новай кніжкі Уладзіміра Ягоўдзіка расказваюць пра свойскіх жывёл, якія існуюць побач з людзьмі. Усе яны цікавыя, маюць свой адметны нораў, а галоўнае — чакаюць нашай спагады і дабрыні.

















