25.00 BYN
Памер: 200x130 мм
Вага: 290 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Гарачы парафін : рэтра-проза / Вінцэсь Мудроў. — Мінск : Выдавец Цымбераў Р. М., 2023. — 220 с.ISBN 978-985-7303-41-0
У гэтай кнізе пісьменнік вяртаецца ў недалёкае мінулае, спрабуючы правесці раўналежнікі з нашай сучаснасцю. Пры гэтым, як і ў папярэдніх кнігах аўтара, прасочваецца сатырычная накіраванасць яго прозы.
ЗМЕСТ Паглядзець
Фрагмент з апавядання "ГОРЫ ІМЕРЭЦІІ" паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Жанр гэтай эксперыментальнай прозы балансуе на мяжы мастацкага апавядання і эсэістыкі. А сам тэкст — гэта іранічная сумесь бессэнсоўных лозунгаў, распаўсюджаных перакананняў і стэрэатыпаў, знакаў і канцэпцый. ХХ стагоддзе паўстае перад чытачом не як паслядоўнасць гістарычных падзей, а як набор фактаў — хаатычных, на першы погляд, але на самай справе старанна падабраных, каб стварыць вобраз мінулага, які западае ў памяць, падахвочвае да разважанняў і пераасэнсаванняў.
Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні ў чалавецтва наагул.
Маральны трылер з крымінальнай загадкай, дэтэктыў без традыцыйнага следства. Галоўная гераіня – інжынер на пенсіі, настаўніца ангельскай мовы, экзальтаваная абаронца жывёльнага свету, аматарка паэзіі Уільяма Блэйка, карт Таро і астралогіі – ад самага пачатку ўпэўненая, што ведае, чаму ў акрузе адбываюцца забойствы мужчын, якія захапляюцца паляваннем. Але ёй ніхто не верыць - ні суседзі, ні паліцыя, ні будучыя ахвяры...














