Людвік і зорны конь
8.00 BYN
Памер: 170x215 мм
Вага: 415 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Казачная аповесць / Пераклад з англійскай Алены Арловай; ілюстрацыі Л. Мележ. — Мінск: БГАКЦ, 1996. — 120 с. Цвёрдая вокладка.ISBN 985-6012-01-5
Пераклад зроблены з выдання “Mary Stewart. Ludo and the Star Horse”, Knight Books / Hodder and Stoughton, 1978.
Кніга шатландскай пісьменніцы Мэры Сцюарт знаёміць нас з хлопчыкам Людвікам, які праз любоў да свайго старога каня Рэнці выпраўляецца ў небяспечнае падарожжа па фантастычнай краіне Задыяка. Кніга паказвае, наколькі важна ў сяброўстве быць адданым і шчырым, выхоўвае веру ў тое, што кожны чалавек мае годныя якасці, і ў яго сіле развіць іх у сабе ці занядбаць.
ЗМЕСТ Паглядзець
Фрагмент з кнігі Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Гэтая прыгожая кніга Стыяна Холе «Неба Ганны» поўная смутку, любові ды пяшчоты. У дзяўчынкі Ганны памерла маці, і яна разам з татам спрабуе ўявіць сабе неба, куды трапіла мама, і што яна там робіць. Старыя ўспаміны і новыя думкі змешваюцца, і ўрэшце становіцца не так самотна і сумна. Наша фантазія не мае межаў і дапамагае нам перажываць самыя складаныя моманты ў жыцці і спраўляцца з самымі вялікімі нашымі страхамі.
Усім вядомы славуты класічны твор. Культавая вершаваная казка “Айболит” упершыню выдаецца на беларускай мове! Нашага Айбаліта завуць Будзь-Здароў (і гэта, адзначаюць чытачы, гучыць нашмат аптымістычней). Знакамітай кнізе Карнея Чукоўскага неўзабаве споўніцца сто гадоў, таму перакладчыку давялося сёе-тое асучасніць. Так, Будзь-Здароў паказвае хворым зверанятам мульцікі і лечыць іх не толькі ад малярыі, але і ад кавіду. Але рытм, дух, настрой арыгінальнага твора перададзеныя дасканала.
Кранальныя, поўныя пяшчоты гісторыі здзівяць маленькіх чытачоў і напоўняць іх сны чароўнасцю Калядаў. У гэтым зборніку вы знойдзеце шмат-шмат цудоўных калядных апавяданняў для дзяцей. Фармат ідэальна падыходзіць для чытання нанач, а прыгожыя ілюстрацыі ўсцешаць малых і дарослых.














