Фальклёр
Няма на складзе
Гэтая кніга — першае сістэматызаванае апісанне парэміялагічнага і фразеалагічнага багацця мовы жыхароў аднаго з куткоў Беларусі — радзімы Тадэвуша Касцюшкі. Запісы фальклорнага матэрыялу зроблены даследнікам у 1969–2014 гг.
Няма на складзе
“Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка” — адна з самых вядомых і самых “казачных” ісландскіх сагаў. У дадзеным выданні ўпершыню арганічна аб’яднаныя тры асноўныя рэдакцыі твора. Гэта дае магчымасць пазнаёміцца з найбольш поўнай версіяй гісторыі пра чароўны меч Цюрвінг, Анганцюра і ягоных братоў-берсеркаў, а таксама — пра бясстрашную ваярку Хэрвёр і конунга Хэйдрэка.
Няма на складзе
Гэтая кніга ― адна з першых спробаў у нашай краіне сістэматычна асэнсаваць традыцыйную і культурную спадчыну беларусаў, захаваную нашымі продкамі ў легендах і паданнях, геаграфічных назвах, багатым фальклорным матэрыяле.
Няма на складзе
Разглядаюцца асноўныя абрады, рытуалы, звычаі беларускага народу, якія суправаджалі чалавека ад нараджэння да пахавальнага вогнішча, а таксама сімволіка колераў, лікаў, кожнага дня, тыдня, спрыяльныя і неспрыяльныя тыдні ў залежнасці ад фазы Месяца. Вялікая ўвага надаецца космасу сялянскай хаты, асноўным яе рытуальным зонам: чырвонаму куту, печы, парогу. Раскрываецца характар складаных стасункаў чалавека і наваколля.
Няма на складзе
Сюжэт аповесці пабудаваны на тым, што гарадскі хлопчык прыязджае на канікулы ў вёску да бабулі і ў час святкавання Купалля знаёміцца з дзядком, які распавядае яму і ягоным сябрам паданні пра Змея, ваўкалакаў, дамавікоў, русалак, Вужынага цара. Пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, далёкае мінулае робіцца блізкім і зразумелым.
Няма на складзе
Кнігу склалі як аўтарскія, так і народныя творы. Чытачы знойдуць у ёй добра вядомыя “Каток – залаты лабок”, “Пшанічны каласок”, “Рукавічку”, а яшчэ аўтарскія казкі Янкі Брыля “Жыў-быў вожык”, “Страшная казка пра страшнага звера” Івана Бурсава ды іншыя. Таксама надрукаваныя дзіцячыя вершы беларускіх аўтараў! На старонках кнігі ёсць вершы класікаў беларускай літаратуры Ларысы Геніюш, Артура Вольскага, Янкі Журбы, Васіля Віткі, Рыгора Барадуліна і іншых. Ёсць там і вершы і сучасных аўтараў: Дануты Бічэль-Загнетавай, Паўла Марціновіча, Андрэя Хадановіча, Сержука Сокалава-Воюша, Анатоля Івашчанкі і Веры Бурлак.
Няма на складзе
Кніга Ёнаса Трынкунаса (1939–2014), запачаткавальніка этнакультурнага руху ў Літве ў 1960-я, заснавальніка і шматгадовага лідара Літоўскай супольнасці балцкай веры “Рамува”, – маштабная, напісаная з “паганскага” гледжання гісторыя Літвы, ад найдаўнейшых летапісных часоў і да нашых дзён.
Няма на складзе
«Эда Сноры Стурлусана», вядомая яшчэ як «Празаічная Эда» і «Малодшая Эда», — не толькі падручнік для маладых скальдаў, але і адна з галоўных крыніцаў нашых ведаў пра міфы старажытнай Скандынавіі. Кніга змяшчае чатыры класічныя раздзелы і два некананічныя і, тым самым, з’яўляецца найбольш поўным з існых перакладаў на сучасныя мовы. У дадатак зборнік утрымлівае неабходныя каментары да празаічнага тэксту і тлумачэнні ўсіх кенінгаў у паэтычных устаўках.
Няма на складзе
“Песні пра багоў” — першая частка “Паэтычнай Эды”, аднаго з найбольш вядомых шэдэўраў старажытнай скандынаўскай літаратуры. У кнігу ўвайшлі як вядомыя паэмы з “Каралеўскага кодэкса”, так і творы з іншых крыніцаў, да якіх рэдка звяртаюцца перакладчыкі. Гэта – першы поўны пераклад эдычных песень пра асаў і ванаў, альваў і двэргаў, ётунаў і валькір’яў на беларускую мову. У дадатак да тэкстаў кніга ўтрымлівае змястоўныя каментары да кожнай паэмы, дзе апроч тлумачэнняў падаюцца і цікавыя факты па гісторыі твораў і асаблівасцях іх перакладу.
Няма на складзе
"Песні пра герояў" — другая частка "Паэтычнай Эды". У кнігу ўвайшлі як вядомыя паэмы пра Сігурда і скарб Ніфлунгаў з "Каралеўскага кодэкса", так і найбольш адметныя гераічныя песні з асобных сагаў. Дадатак змяшчае адзіную хрысціянскую эдычную паэму "Песня пра сонца" і першы беларускамоўны пераклад з мовы норн — баладу "Хільдзіна".













