Бэўвульф
Description
Пераклад са стараангельскай мовы Антона Францішка Брыля. — Мінск: Зміцер Колас, 2013. — 130 с. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-6992-31-8
Пераклад зроблены з выдання: M. Swanton, ed., Beowulf. Manchester Uniersity Press, 1997.
“Бэўвульф” — найбуйнейшы твор стараангельскай паэзіі, які дайшоў да нашых дзён. У складанай структуры паэмы знаходзіцца месца ці не ўсім важным тэмам літаратуры англасаксаў: апісанні звычайных і фантастычных бітваў умела пераплеценыя з ўрыўкамі элегічнымі і маралістычнымі, з пераказамі генеалогій, з адсылкамі да іншых германскіх легендаў і да біблейскіх эпізодаў.
“Бэўвульф” — паэма пра мора, па якім плывуць чаўны і марскія змеі, пра неба, у якім лунаюць найчасцей птушкі, але часам і цмокі, пра цёмныя багны і ззяючыя палаты, пра шлях, які лёг між усяго названага, ды пра чалавека, які праходзіць гэтым шляхам. Яна ператвараецца то ў элегію, то ў гімн, то ў казань, але не збіваецца з роўнага кроку, пакуль апошняя алітэрацыя не змацуе апошні радок (Прайдзісвет).
Мода на “Бэўвульфа”. Інтэрвію Марыны Весялухі зь перакладнікам “Бэўвульфа” Антонам Францішкам Брылём
І наш Бэўвульф. Рэцэнзіня на кнігу Ціхана Чарнякевіча на сайце "Звязды".
Артыкул пра “Бэўвульф” у Вікіпэдыі
ЗМЕСТ
Прадмова
БЭЎВУЛЬФ
Дадатак. Песня пра Гільдэбранда
Каментары
Індэкс эпізодаў і ўстаўных аповедаў
Радаводы
Літаратура
Products You May Like
Візма Бэ́лшавіца (Элсберга, 1931–2005) латышская паэтка, якая валодала ўнікальным дарам лірычнага спасціжэння навакольнай, далёка не заўсёды паэтычнай рэчаіснасці. Неаднаразова вылучалася на Нобелеўскаю прэмію па літаратуры. Беларускія пераклады Васіля Сёмухі рабіліся ў шчыльным супрацоўніцтве з аўтаркай твораў.
Марк Валерый Марцыял (каля 40 - паміж 102 і 104) – адзін з найбольш значных паэтаў срэбнага веку старажытнарымскай літаратуры, незраўнаны майстар эпіграмы і, магчыма, найлягчэйшы для сучаснага чытача антычны класік.
Эрлінг Кітэльсен адзін з вядомых сучасных паэтаў Нарвегіі, дапамагае інтэлектуальнай лірыцы. У сваіх творах ён дае новае прачытанне даўняй скандынаўскай міфалогіі і старадаўняга факту, які захаваў традыцыйнае разуменне чалавечнасці. Пры гэтым паэта глыбока непакоіць адмоўны цывілізацыйных дабротаў на прыроду і негатыўныя бакі сучаснага спажывецкага грамадства.














