Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Яблык Зямля

Яблык Зямля
4.90 BYN
Size: 200x130 mm
Weight: 155 g

Purchase


ГаліяфыPoetryГалавіна Ганна

Description

Яблык Зямля : Вершы / Ганна Галавіна; мастак Галіна Сенчанка. — Мінск : Галіяфы, 2016. — 92 с.

ISBN 978-985-7140-13-8.

Яблык Зямля. Першы зборнік Ганны Галавіной, у які ўвашлi паэма “Атлантыда” i вершы розных гадоў. Асноўнымі тэмамi твораў з’яўляюцца каханне ў яго шматгранных праяўленнях, а таксама ўсведамленне чалавекам свайго месца на Зямлі ў нацыянальным і глабальным кантэксце. Вершы таксама дапамагалі аўтару ў сціслай форме адлюстраваць і закансерваваць пачуцці, зразумелыя для многіх, але такія нечаканыя ў кожным асобным выпадку.


Мая Антантыда (прадмова) Паглядзець

Фрагмент з кнігі

          Бог стаміўся за дзень і анёлу сказаў:
                              — Вось гарлач з чароўнай вадою,
          Ты паціху да ранку яе мяшай,
          Разальеш — будзе гора з табою.
          Але ў цемры нябачна ваду распляскаў
          Той анёл. I калі зоркі згаслі,
          Там, дзе мора было, востраў велічны стаў,
          Самы першы, як матчыны казкі.
          Што ж анёл нарабіў, — Бог бурчэў цэлы дзень. —
          Прыгажосць раздарыў і смяецца.
          Груз пыхлівасці ляжа на лёсы людзей.
          І раздушыць краіну і сэрцы.


ЗМЕСТ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Сцяпан Уладзімір
Зборнік Уладзіміра Сцяпана — кароткія паэтычныя тэлеграмы з трох радкоў. Яны — як фотаздымкі, якія фіксуюць розныя моманты жыцця. Кожны верш з сямнаццаці складоў – спроба знайсці паэзію ў самым звычайным і будзённым.
Гамер
У том 2 гэтага выдання увайшлі апошнія 12 песень (XIII—XXIV) «Іліяды» разам з каментарамі, змешчанымі ў зносках, слоўнікамі і спісам дадатковых крыніц дзеля больш поўнага разумення твора сучасным чытачом.
Брусаў Валерый
Валерый Брусаў (1873-1924) — рускі паэт, які належаў да пакалення «старэйшых сімвалістаў», «самы культурны пісьменнік на Русі» (М. Горкі), творы якога да 1918 г. вызначаюцца пэўнымі дэкадэнцкімі настроямі, пазбаўленыя імкнення да палітычнай, рэлігійнай, філасофскай барацьбы. У жніўні 1914 г. у Вільні пазнаёміўся з Янкам Купалам, у выніку чаго стаў адным з першых перакладчыкаў яго паэзіі на рускую мову.