Чаму Меша не мае хаты
19.00 BYN
Size: 210x290 mm
Weight: 440 g
Purchase
out of stock
Description
Казка / Тэкст Надзеі Ясмінскай, ілюстрацыі Кацярыны Дубовік. – Мінск, Кнігазбор, 2018. – 32 с. – (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 24). Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-7180-96-7
Хто ж такі Меша? Яго можна назваць беларускім бабайкам, бо некалі мамы і бабулі палохалі ім непаслухмяных дзяцей. Але адкуль у яго чорная поўсць, калючы нораў і, галоўнае, чаму Меша пакінуў сваю цёплую печку і цяпер не мае хаты? Маленькія і дарослыя слухачы могуць пра ўсё даведацца з казачнай гісторыі, якую раскажа і пакажа Надзея Ясмінска.
Фрагмент з кнігі
...Жыло некалі адно дзіўнае стварэнне на імя Меша. Пасяліўся гэты Меша сярод людзей, у драўлянай хаце за печкай. Сачыў ён адтуль за парадкам і ахоўваў сон гаспадароў. А за працу сваю прасіў небагата: хапала яму пасёрбаць малака з кацінага сподка.
Стараўся Меша як мог, вось толькі не пашчасціла яму з гаспадарамі. Зласлівыя яны былі, ды яшчэ і гультаі страшэнныя. Не дзякавалі яны свайму памочніку, а толькі лаялі без дай прычыны. Напрыклад скіне гаспадар са стала збан – гэта Меша вінаваты. Збяжыць у нядбайнай гаспадыні цеста – зноў Меша недаглядзеў.
Стараўся небарака не трапляцца людзям на вочы, таму што маглі яго венікам пагнаць, як бадзяжнага ката. Цярпеў, калі яму малака забывалі наліць і ўсякае смецце за печку закідвалі. І працягваў аддана служыць, бо так ў запечнікаў заведзена.
Але дурныя гаспадары ўсё роўна ў сваіх бедах вінавацілі Мешу. Дзіва што – саміх сябе лаяць не хочацца, а кагось іншага – калі ласка! Задумалі яны пазбавіцца ад свайго ахавальніка. І аднойчы пераехалі ў новую хату, а старую падпалілі, каб Меша за імі не адправіўся...

Products You May Like
sale
Гісторыя пра дыназаўра Джа, які збіраў дзівосныя рэчы: пёркі, ракавінкі, камяні. Яго родны востраў захапілі жорсткія монстры, якія занялі найлепшыя для жыцця мясціны і забаранілі памятаць пра мінулае. Аднак жа Джа паміж спакоем і змаганнем выбраў барацьбу, і ўрэшце захопнікам давялося хавацца па слізкіх норах.
Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" — першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907—2002), якой сёлета (2007) 14 лістапада споўнілася б 100 гадоў. Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.
Гэта кніга раскажа вам пра дзяўчынку Віку, якая каляднай парой гасцюе ў хроснай і трапляе ў свет неверагодных дзівосаў і цудоўных пераўтварэнняў. Урэшце і сама яна становіцца маленькай чараўніцай.














