Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Зброя

More images

Click to enlarge
18.20 BYN
Size: 115x180 mm
Weight: 150 g

Purchase


ProseBelarusian literature classicКараткевіч Уладзімір

Description

Зброя / Уладзімір Караткевіч : аповесць. — Мінск : Папуры, 2024. – 160 с.
Уладзімір Караткевіч / Uładzimir Karatkievič
ISBN 978-985-15-5785-7

Гістарычная аповесць «Зброя» Уладзіміра Караткевіча тэматычна знітаваная з раманам «Каласы пад сярпом тваім», але гэта не працяг, а своеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твора. Сярод герояў аповесці — ужо знаёмыя чытачам «Каласоў» Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты. Дзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам.

«Зброя» — ці не самы антыімперскі твор Караткевіча, у якім надзвычай жорстка выкрываецца самадзяржаўны лад царскай Расіі сярэдзіны пазамінулага стагоддзя. Беларускі пісьменнік расказаў пра «золатагаловую» і яе тагачасныя норавы адметна і яскрава, не саступаючы ў майстэрстве свайму цёзку Уладзіміру Гіляроўскаму з ягонай знакамітай кнігай «Масква і масквічы».

(Уладзімір Сіўчыкаў)


ФРАГМЕНТ З КНІГІ
Разгарнуць

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Майрынк Густаў
Пад адной вокладкай сабраныя два раманы славутага аўстрыйскага пісьменніка-экспрэсіяніста Густава Майрынка. Дзеянне першага, гістарычна-фантастычнага рамана “Ноч Вальпургіі”, адбываецца ў Празе. Тут ёсць і містыка, і перасяленне душ, і мерцвякі, што нібыта кіруюць жывымі... Не менш фантастычны “Белы дамініканец” прысвечаны блуканням чалавечага “Я”.
Дзед Янкель
Поўня ўзышла на чорнае неба, яе халодныя прамяні асвячалі пакой, падаючы праз акно. Голасна брахаў суседскі сабака. Я доўга не мог заснуць, таму пэўны час проста ляжаў пад коўдрай і паглядаў у акно. Узгадаў, як мая бабуля вучыла мяне малога, што перад сном у акно глядзець нельга, бо нячыстая можа налякаць. Зразумела, што я, малы хлапчук цікаўны да ўсяго, не мог яе паслухаць. Акно было для мяне нібы дзвярыма ў іншы свет, я падоўгу ўглядаўся ў неба, на якім танчылі халодныя зоры, нават намагаўся іх лічыць. Тады ж бабуля пачынала пужаць мяне «бабамі цыцохамі» і распавядаць мне чарговую байку.
sale
Данеўская Ірына
Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтых пор украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў.