Да гісторыі беларускае літаратуры
18.00 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 1150 g
Purchase
out of stock
Description
Менск: выдавец ІП Зьміцер Колас, 2005. — 1464 с. Цьвёрдая вокладка.ISBN 985-90050-3-6
У гэтым выданьні, якое знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча (1909 – 1998).
Пад адной вокладкай сабраныя тэксты, напісаныя гэтым дасьледчыкам у перадваенны пэрыяд жыцьця ў БССР, пад час знаходжаньня пад нямецкай акупацыяй і ў пасьляваеннай эміграцыі. Выданьне забясьпечана іменным паказьнікам, а таксама камэнтарамі аўтарства Валера Булгакава і Соф’і Багам’і, у якіх між іншага тлумачацца прынцыпы і спосабы тэксталягічнай апрацоўкі арыгіналаў.
У выданьні ў храналягічным парадку зьмешчана блізу пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча. З большых твораў у выданьне з тэхнічных прычынаў не ўвайшоў нарыс "На нівах і ўзвышшах беларускага слова".
Апублікаваныя творы істотна розьняцца сваім навуковым значэньнем, жанрава і кампазыцыйна. Пазьнейшыя зь іх могуць часткова паўтараць ранейшыя, а таксама зьмяшчаць узаемасупярэчлівыя зьвесткі. Такія месцы мы імкнуліся падпраўляць або зазначаць беспасярэдне ў тэксьце.
Выданьне забясьпечана іменным паказьнікам, а таксама камэнтарамі, у якіх тлумачацца прынцыпы і спосабы тэксталягічнай апрацоўкі арыгіналаў.
(Валер Булгакаў. Ад укладальніка)
Products You May Like
Як мастакі жартавалі з Янкі Купалы і Якуба Коласа? У кнізе ўпершыню апавядаецца пра ўсе вядомыя на сёньня сяброўскія шаржы на двух класікаў. Зробленыя пры жыцці паэтаў, яны сталі каштоўным дакументам мінулай эпохі.
sale
Аўтар кнігі дзевяць гадоў таму задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Марай была серыя партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і траўніц.
Кніга літаратурна-мастацкай крытыкі вядомага журналіста і блогера Паўла Абрамовіча складаецца з выбраных тэкстаў, якія былі створаныя ў розныя гады для часопіса “Дзеяслоў” і іншых беларускіх мас-медыя. Таксама ў кнізе змешчаныя допісы пра літаратуру Паўла Абрамовіча з сацыяльных сетак. Усе тэксты пададзеныя ў адпаведнасці з першакрыніцамі, з захаваннем правапісу.














