Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Том 2

Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Том 2
9.00 BYN
Size: 205x260 mm
Weight: 2700 g

Purchase

out of stock
ГісторыяНавуковая літаратураCлоўнікі і энцыкляпэдыіБеларуская энцыклапедыяФальклёр

Description

Лабараторыя традыцыйнага мастацтва — “Яшчур” / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — 832 с.: іл. Цв. вокл.

ISBN 985-11-0366-7

 

Ад рэдакцыйнай калегіі

Энцыклапедыя “Беларускі фальклор” — першае ў гісторыі нацыянальная культуры галіновае навукова-даведачнае выданне, якое шырока асвятляе пытанні духоўнай культуры беларусаў. Выданне ставіць за мэту адлюстраваць усё багацце і непаўторнасць мастацкай творчасці беларускага народа, разнастайнасць яе відаў і жанраў, створаных паэтычным словам вобразаў.

Энцыклапедыя складаецца з 2 тамоў, у якіх змешчаныя каля 3 тысяч артыкулаў, прысвечаных абрадам, звычаям, традыцыям і вераванням беларусаў, іх вусна-паэтычнай творчасці, народнаму мастацтву.

Значная частка артыкулаў прысвечаная фалькларыстычнай навуцы, яе гісторыі, асноўным тэндэнцыям развіцця, а таксама даследчыкам беларускага фальклору, яго збіральнікам і папулярызатарам.

Матэрыялы размешчаны паводле алфавітнага прынцыпу. Каб лепш арыентавацца чытачу і пазбегнуць паўтораў, у выданні выкарыстана сістэма спасылак (набіраюцца курсівам).

Выданне багата ілюстраванае чорна-белымі і каляровымі фотаздымкамі. Кніга адрасаваная фалькларыстам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца беларускім фальклорам, нацыянальнай культурай беларускага народу.

Энцыклапедыя “Беларускі фальклор” — калектыўная праца. У яе стварэнні ўдзельнічалі даследчыкі розных устаноў, у т. л. навуковыя супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі, выкладчыкі Беларускай акадэміі музыкі, Беларускай акадэміі мастацтваў, БДУ, Беларускага педагагічнага універсітэта імя М. Танка, Беларускага універсітэта культуры і мастацтваў і інш.

Вялікі ўклад у падрыхтоўку энцыклапедыі “Беларускі фальклор” унеслі доктар філалагічных навук А. С. Фядосік, кандыдат філалагічных навук І. К. Цішчанка.

Кніга адрасавана фалькларыстам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца беларускім фальклорам, нацыянальнай культурай беларускага народа.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Главінскі Томаш
Гэта аповесць аб малым мястэчку і яго пушчанскіх ваколіцах. А таксама аб людзях, тых, каму выпала тут жыць, служыць і працаваць. Людзях са старых фотаздымкаў, апранутых у новую афіцэрскую форму, гарнітуры і плашчы — нямодную ўжо адзежу. Аб свеце, які адышоў беззваротна.
Асноўная тэма гэтага тому альманаху — “Амэрыканская гісторыя” — прадстаўленая тэкстамі пра розныя аспэкты беларускай прысутнасьці ў ЗША.
sale
Хайніцка Крыстына, Альшэўскі Гэнрык
У кнізе прафесараў Крысціны Хайніцкай і Гэнрыка Альшэўскага даецца агульны агляд развіцця палітычнай і праўнай думкі ад часоў Старажытнага Ўсходу да пачатку ХХІ ст.