Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Рай даўно перанаселены

Рай даўно перанаселены
6.72 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 350 g

Purchase

out of stock
ГаліяфыProseСэрыя "Другі фронт мастацтваў"Брава Алена

Description

Раман, аповесці, апавяданні. — Мінск: Галіяфы, 2012. — 278 с. — (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-58-2.

У рамане “Менада і яе сатыры” аўтарка выступае ў розных іпастасях: то следчага, то пракурора, то адваката, то псіхіятра, то журналіста, то назіральніка, то патолагаанатама загубленай душы. Гераіня аповесці “Рай даўно перанаселены” займаецца падрабязнай рэканструкцыяй уласнага дзяцінства, бязлітасна аналізуючы існаванне трох пакаленняў жанчын, якія нарадзіліся “пад халоднымі сонцамі ўяўных велічыняў”. Узаемаадносіны беларускай эмігранткі і былога салдата вермахта — у цэнтры вострасюжэтнай аповесці “Дараванне”, дзеянне якой адбываецца ў сучаснай Нямеччыне. У кнігу таксама ўвайшлі першая аповесць аўтаркі “Бязлітасны мой воін” і шэраг апавяданняў.

Блог аўтаркі ў Live Journal http://brava-alena.livejournal.com/

Старонка кнігі на сайце Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца


ЗМЕСТ  Паглядзець змест цалкам

     ***

Сумная (альбо вясёлая — як паглядзець) гэтая love-story адбылася ў правінцыйным горадзе, дзе кожны дзень і нават год настолькі падобныя адзін да аднаго, што ў абарыгенаў міжволі ўзнікае адчуванне вязкага сну, выкараскацца з якога можна толькі пераскочыўшы ў іншы сон, — пры дапамозе алкаголю, тэлебачання альбо рамантычнага кахання, каму што больш даспадобы. З дзяўчынкай — прататыпам галоўнай гераіні — я ўпершыню сустрэлася на гарадской алімпіядзе па роднай мове, дзе мы прадстаўлялі кожная сваю школу. У канцы “мерапрыемства” быў канцэрт, на якім чыталіся вершы: у асноўным дэкламавалі савецкіх тагачасных класікаў. Юля (магчыма, у яе было іншае імя) адзіная з усіх выступала з вершам уласнага сачынення…
(Урывак з раману “Менада і яе сатыры”)

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Зубовіч Яўген
Другая кніга рамана “Беларускі палкоўнік” – гэта працяг гісторыі магілёўскага шляхціца Канстанціна Паклонскага. Дзеяньне адбываецца ў час “крывавага патопу” 17 стагодзьдзя. На старонках кнігі ажываюць вядомыя гістарычныя постаці, а падзеі разгортваюцца ў Магілёве, Крычаве, Горадні і Новым Быхаве. Каханьне і здрады, вера ў Бога і інтрыгі, вайна і прага міру, расчараванасьць і надзея – усё гэта вымагае няпростых рашэньняў, якія давядзецца прымаць галоўнаму герою…
Аўтары нумару: Эліза Ажэшка, Валеры Гапееў, Аксана Данільчык, Сяргей Дубавец, Валерыя Кустава, Франц Сіўко, Аксана Спрынчан.
Касцюкевіч Павал
“План Бабарозы” — гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску. Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны.