Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Сечка

Сечка
6.60 руб.
Size: 130x200 mm
Weight: 210 g

Purchase

out of stock
ПубліцыстыкаЭсэістыкаЛітаратуразнаўстваКрытыкаЛяўрэаты літаратурных прэміяўNon fictionФедарэнка Андрэй

Description

Літаратурныя эсэ. — Мінск: Галіяфы, 2012. — 136 с.

ISBN 978-985-6906-85-8.

Гэтыя літаратурныя эсэ пісаліся на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: “Структурна “Сечка” Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны — выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен “сечкі” Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…”

Кніга атрымала Трэцюю прэмію імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў (у галіне "непрыдуманай літаратуры", "non-fiction") у 2015 годзе.

Аксана Бязлепкіна. Раскоша дагматычнасцi (рэцэнзія на кнігу)


Даўно марыў: вось выпішуся, “пераплаўлю” чарнавыя загатоўкі ў мастацкія творы і, калі больш рабіць не будзе чаго, не застанецца ніводнага сюжэта, вартага аповесці альбо апавядання, прымуся нарэшце за мініяцюры. За карацелькі, зацемкі, пробліскі, абразкі, нататкі, абыпраштоські (і такое ёсць у Я. Рагіна)…

А што — выгодная справа. Час не марнуецца. Ілюзія далучанасці да творчага працэсу. Вольнае, жанравымі ўмоўнасцямі не скутае пісьмо. Невычэрпнасць матэрыялу — аб чым думаю, тое й пішу. Эканомія нерваў. Адны плюсы!

Заставалася толькі прыдумаць якоесь сваё слова для абазначэння гэтых літаратурных “ліліпутаў”.

(Андрэй Федарэнка. “Сечка”)

Product Reviews

Login or Register to write the first review.