Багі і героі
1.40 BYN
Size: 140x70 mm
Weight: 40 g
Purchase
out of stock
Description
Вершы, апавяданні, п’еса. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 76 с. – (Другi фронт мастацтваў).
ISBN 978-985-6906-20-9
ЗМЕСТ
1. Багі і героі
2. З новай Ленініяны
3. Дзедава нага
4. Свята вайны
5. Дарэчы
6. Творцы
7. Французскі пінжак
Усевалад Гарачка. Нарадзіўся 12 снежня 1968 года ў пасёлку Юцкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. У 1986 годзе скончыў Дзямідавіцкую сярэднюю школу, у 1992 годзе – фізічны факультэт БДУ. Працуе на ВНА "Інтэграл". Жыве ў г. Фаніпаль. Жанаты. Мае дачку.
Вершы піша з 1992 года. З 1993 года выступае ў перыядычным друку: спачатку з вершамі, а потым і з крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. З 2005 года сябра Беларускага ПЭН-цэнтра, з 2006 – Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Products You May Like
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы розных гадоў. Упершыню пад адной вокладкай сабраныя лепшыя ўзоры паэзіі, перакладаў, малой прозы, а таксама фрагменты з вялікай кнігі сямейнай гісторыі "Сцебуракаў лёс", дзе аўтар паўстае не толькі як апавядальнік, але і як інтэрпрэтатар і даследчык. Прадстаўлены ў кнізе корпус тэкстаў дазваляе чытачу адчуць тэматычную разнастайнасць і ў поўнай меры пазнаёміцца са светапогляднай канцэпцыяй аўтара.
Мідзье́ні (сапраўднае Мілаш Дзьердзь Нікола; 1911–1938) – класік албанскай літаратуры, лёс якога шмат у чым падобны да лёсу нашага Максіма Багдановіча. У зборнік уключаныя ўсе без вынятку яго паэтычныя творы, а таксама выбраныя лірычныя мініяцюры.
Афанасій Фет (1820–1892) – рускі паэт, перакладчык і мемуарыст, якога ўсе сучаснікі называлі сапраўдным і рэдкім лірычным талентам, а Мікалай Някрасаў лічыў, што такой паэтычнай асалоды, якую дорыць сваімі вершамі Фет, немагчыма знайсці ні ў якога рускага аўтара пасля Пушкіна.














