Нарысы. — Мінск: Галіяфы, 2013. — 338 с.: іл. — (Бібліятэчка “Новага часу”)
ISBN 978-985-6906-98-8
Мастацтвазнаўчыя замалёўкі прысвечаныя як вядомым жывапісцам Заходняй Беларусі (
Фердынанд Рушчыц, Пётра Сергіевіч), так і тым, чые імёны ў наш час аказаліся напаўзабытымі ці зусім невядомымі, што належалі да розных школ, нацыянальнасцяў, светапоглядаў, светаадчуванняў.
Гэта, бадай што, адна з першых спробаў вярнуць у сённяшні дзень цікавыя постаці, якія істотна дапаўняюць (а ў нечым і змяняюць) наша ўяўленне пра выяўленчае мастацтва беларускага краю XX ст.
ЗМЕСТ Паглядзець
Замест уступу
Мастацкая плынь Заходняй Беларусі
Палескі накцюрн (мастак Аляксандар Лазіцкі)
Беларускі даробак мастака Мсціслава Дабужынскага
Малітва ў фарбах, або мастак стагоддзя з Астравеччыны — Мар’ян Богуш-Шышка
Беларускі след літоўскага мастака (Дрэма Уладас)
Танга для Беласточчыны (мастак Пётр Паўлючук)
“Пішу як Рафаэль”: мара калекцыянера Раман Семашкевіч
На гэтым нашыя кантакты парваліся… (Сідаровіч Васіль)
Пётр Мірановіч (21 верасьня 1902 — 20 снежня 1990 гг.)
Амерыканскі мастак з Паўночна-заходняга краю
Рэха з берагоў Дзвіны-Даўгавы
Феномен мастака Фердынанда Рушчыца
Аднавіцель Гданьска (мастак-рэстаўратар Пётр Жынгель)
Мастак і яго мадэль (Пётра Сергіевіч)
Пілігрымка мастака Язэпа Горыда
Абрысы юнацтва (мастак Міхась Сеўрук)
“Маленькі астравок маёй зямлі” (мастак Леў Дабржынскі)
Праблема з казой (Кузьма Чурыла)
Экслібрыс жыцця (Эдвард Кучынскі)
Ладдзя роспачы: графік Валянцін Рамановіч
Настаўнік малявання з Маладзечна (Зміцер Крачкоўскі)
Беларусы на мастацкім факультэце ВУСБ
Сын за бацьку… Пытанне без адказу (мастак Сяргей Вішнеўскі)
Мастак Павел Южык (шлях да сябе)
Крэскі да партрэта мастачкі са Слоніма Клаўдзі Хруцкай
Мастак са Слоніма
Бацька для сына
След калабаранта (мастак Анатоль Рубановіч)
Замест падсумавання: “Заходняя Беларусь у мастацтве”, альбо Колькі слоў ад аўтара
ПРА АЎТАРА Паглядзець
Сяргей Гваздзёў нарадзіўся 02.07.1957 у Мінску. Закончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў у ІМЭФ АН БССР, Дзяржаўным мастацкім музеі. Загадваў перасоўнымі мастацкімі выставамі ва ўстанове сістэмы Міністэрства культуры Беларусі.
У 1987—1989 гг. вучыўся ў Маскоўскім вочна-завочным інстытуце работнікаў мастацтва і культуры.
Абараніўшы заліковую працу “Распрацоўка выставачных экспазіцый”, папулярызаваў выяўленчае мастацтва ў друку: пісаў сцэнарыі для літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання, супрацоўнічаў з Маладзёжнай рэдакцыяй Беларускага радыё, займаўся пошукава-даследчыцкай працай, быў сябрам грамадскай камісіі “Вяртанне”, удзельнічаў у рэспубліканскіх і замежных навуковых канферэнцыях.
У 1999 г. быў стыпендыятам праграмы Касы Мяноўскага Польскай Акадэміі навук
З 2002 г. на пенсіі.