Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Жанры
6.00 руб.
Size: 130x200 mm
Weight: 550 g

Purchase

out of stock
Кнігазбор (выдавецтва)Навукова-папулярная літаратураЛітаратуразнаўстваСэрыя "Бібліятэка Бацькаўшчыны"Юрэвіч Лявон

Description

Мінск: Кнігазбор, 2013. — 528 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кніга 21).

ISBN 978-985-7057-28-3.

Кніга архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча “Жанры” (21-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”) з’яўляецца своеасаблівым працягам яго папярэдніх даследаванняў, прысвечаных эміграцыйнай літаратуры. У новым выданні сабраныя тэксты (як друкаваныя раней у розных перыёдыках, гэтак і неапублікаваныя), якія раскрываюць асаблівасці некаторых літаратурных жанраў. Тут падаюцца травелогі, біяграфіі, пераклады, гумарыстычна-сатырычныя творы, літаратурная крытыка на эміграцыі — тыя групы твораў, якім раней надавалася мала ўвагі ў даследаваннях. Кніга прапануе чытачам як новыя звесткі і аналіз асобных аспектаў эміграцыйнай літаратуры ХХ ст., гэтак і матэрыялы да літаратурнага побыту беларусаў у ЗША і Канадзе.


ЗМЕСТ  Паглядзець змест цалкам

Прадмова

“Усё, што не проза, тое вершы, а ўсё, што не вершы, тое проза”, цешыўся мальераўскі Журдэн. Падобна яму, большасць даследчыкаў эміграцыйнай (дый не толькі) літаратуры пішуць выключна пра паэзію ці прозу.

Насамрэч літаратура і звязаныя з ёю сюжэты нашмат цікавей, каларытней.
Сабраныя пад адную вокладку ў гэтай кнізе артыкулы — як друкаваныя раней, гэтак і новыя — працягваюць тэму жанравай разнастайнасці беларускай літаратуры, у першую чаргу эміграцыйнай. Да абазначаных раней гісторыка-міфалагічнай прозы, мемуарыстыкі (у тым ліку некралогаў як пасмяротных успамінаў), драматургіі, эпісталярыуму, далучаюцца травелог, пераклад, біяграфія, фельетон і літаратурная крытыка.

Паколькі заяўленыя тэмы тэкстам артыкулаў аніяк не вычэрпваюцца, асаблівая ўвага нададзеная бібліяграфіі: у аглядных раздзелах — такіх, як травелог і пераклады, яна падаецца ў спасылках; у раздзелах, прысвечаных асобным сатырычным і гумарыстычным друкам і творам ды літаратурнай крытыцы, яна пададзеная асобна напрыканцы.

Чытач мусіць падрыхтавацца да значнай колькасці цытатаў, што выклікана самім характарам матэрыялу: ці то архіўным, які ўпершыню ўводзіцца ва ўжытак, ці то выдрукаваным у эміграцыйных перыёдыках і кнігах, якія з-зa сваёй незахаванасці, несабранасці ды рэдкасці не дазваляюць проста адаслаць да нумара або старонкі пэўнага выдання.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Макмілін Арнольд
У сваёй найноўшай манаграфіі вядомы брытанскі даследчык беларускай літаратуры прафесар Арнольд Макмілін аналізуе творчасць сарака беларускіх паэтаў самага юнага пакалення на падставе іх дэбютных зборнікаў, выдадзеных на пачатку ХХІ ст.