Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Горад СОНца

Горад СОНца
5.76 руб.
Size: 240x170 mm
Weight: 480 g

Purchase

out of stock
Выдавец Логвінаў ІгарProseМастацтваЭсэістыкаФотаальбомыАрхітэктураКлінаў Артур

Description

Фотаальбом. — Менск: Логвінаў, 2006. — 128 с. Другое выданьне. Візуальная паэма ў трох частках. ISBN 978-985-6901-10-5 Горад СОНца Фотаальбом Горад СОНца ёсьць вынікам пяцігадовай працы вядомага беларускага мастака Артура Клінава над праектам, прысьвечаным Менску. У яго ўвайшлі каля ста фатаздымкаў і эсэ Горад СОНца, напісанае аўтарам для гэтага праекту. Ідэя фотапраекту палягала на тым, каб перадаць унікальнасьць і дзіўную абаяльнасьць нашага гораду не праз банальную фотафіксацыю вядомых архітэктурных абектаў, а праз пошук вобразу гораду, выкарыстоўваючы мову мастацкай фатаграфіі. Упершыню ў Беларусі выкарыстаная форма падачы матэрыялу, якую аўтар акрэсьліў як візуальная паэма. Як клясычны сымфанічны твор, яна складаецца з трох частак, трох настрояў, трох колераў: чырвонага, сіняга, белага. Першая частка Горад Сонца – гэта гімн сонечна-пасіянарнай архітэктуры, манумэнтальнасьці і велічы формаў, танец сьвета і ценяў у горадзе Багоў Вялікай Камуністычнай Утопіі. Другая частка Горад СОНца адлюстроўвае іншую прастору гораду небажыхароў. Гэта лірычная мэлёдыя менскіх дворыкаў, сэнтымэнтальнасьць ціхіх вулачак у раньнія летнія прыцемкі, мяккія цені старога гораду. Фінальная частка паэмы Горад Сон – гэта празрыстасьць і пранізьлівая чысьціня белага гораду, пакрытага сьнегам. Танальнасьць гэтай часткі зьмяняецца ад моцных, падобных да бэтговэнскіх, "удараў лёсу, які грукаецца ў дзьверы", да ціхай мэлёдыі, якая зьнікае ў засьнежаных прадмесьцях старога гораду. У якасьці ўвэртуры да візуальнай паэмы-сымфоніі Артур Клінаў прапануе свой тэкст Горад СОНца, у якім аўтар выкладае канцэпцыю абсалютнай архітэктурнай унікальнасьці Менску. Паводле меркаваньня аўтара, Менск – гэта адзіная найбольш поўная рэалізацыя праекту пабудовы Ідэальнага Гораду, якая існуе сёньня ў сьвеце. Як кожная дзяржава мае сваім сымбалем герб, гімн і сьцяг, так кожная сацыяльная Ўтопія мае сваім сымбалем Ідэальны Горад. Вялікая Камуністычная Ўтопія таксама мела свой праект Ідеальнага Гораду, гораду Шчасьця, гораду, які быў эстэтычным увасабленьнем гэтай утопіі. Сёньня вядома, што ніводная сацыяльная ўтопія, у тым ліку і камуністычная, ня можа ўвасобіцца ў рэальнасьць. Аднак, як сьцьвярджае Клінаў, яна можа быць зрэалізавана не як сацыяльны, але як архітэктурна-горадабудаўнічы праект, як сцэнаграфія да Вялікай Утопіі. У тэксьце Горад СОНца аўтар у форме літаратурнага эсэ, але з пазыцыі прафэсійнага архітэктара (як вядома, першая адукацыя Артура Клінава – архітэктура, спэцыялізацыя – горадабудаўніцтва, дыплёмная праца – рэканструкцыя цэнтру Менску) даводзіць, што менавіта такі праект і быў найбольш поўна з усіх вядомых зрэалізаваны ў пасьляваенным Менску. Па зьбегу шэрагу містычных і аб’ектыўных абставінаў менавіта Менск, а не Масква, у якой найперш мусіў паўстаць, але ў выніку так і не паўстаў праект Ідэальнага Гораду, стаўся найбольш поўным эстэтычным увасабленьнем Вялікай Утопіі. Тое, што эстэтычны фэномэн Гораду Сонца вялікага Тамаза Кампанэлы матэрыялізаваўся ў Менску, аб’ектыўна ставіць наш горад у ганаровы шэгаг сусьветных гарадоў-унікумаў, такіх як Парыж, Рым, Вэнэцыя, Флярэнцыя, Прага. Аднак у рэчаіснасьці гэта адбудзецца толькі тады, калі Горад Сонца ўсьвядоміць, што ён і ёсьць адзіны ў сьвеце Горад Сонца, калі міт аб Горадзе Сонца паселіца ў інтэлектуальнай прасторы жыхароў Гораду Сонца. Лёс, які быў бязьлітасны да Менску, дае гораду шанец знайсьці свой тэкст у амбітнай, але прыгожай легендзе. Фотапраект Горад СОНца – толькі частка буйнога праекту, мэта якога – самаўсьведамленьне Менску ў міталягеме Гораду Сонца.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Раманюк Дзяніс, Бышнёў Ігар, Кляшчук Анатоль
Таямнічая Зона — як забаронены плод — вабіла і вабіць многіх. Але толькі адзінкі змогуць трапіць сюды і пабачыць наступствы ўвачавідку. Яшчэ меней тых, хто назіраў страшныя падзеі ў першыя гады. Фатаграфія аб’ектыўна зафіксавала час да катастрофы і тыя змены, што адбываліся тут на працягу наступных дваццаці гадоў. Кніга ў вашых руках — гэта “сталкер”, які правядзе ў глыб Зоны, пакажа яе мінулы і сённяшні стан, дапаможа зразумець маштаб і ацаніць вынікі...
sale
Раманюк Дзяніс
Альбом “Беларусь сінявокая” — выданне, якое распавядае пра ўнікальную прыгажосць вобразаў вады, сіне-блакітных колераў і вадаёмаў Беларусі. Дэманструе, што хаваецца за гучнымі метафарамі “Сінявокая Беларусь” і “Край блакітных азёр”, якія сталі сапраўдным народным брэндам.
Раманюк Дзяніс
Альбом “Беларусь” складаецца з пяці раздзелаў, што маляўніча і густоўна знаёмяць чытача з перлінамі гісторыі, народнага мастацтва, архітэктуры, прыроды і сталіцай Мінскам. На кітайскай мове.