Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Беларусь. Альбом (EN/RU)

More images

32.00 BYN
Size: 210x300 mm
Weight: 550 g

Purchase


ГісторыяМастацтваПеракладыФотаальбомыАрхітэктураПрыродазнаўстваЭтнаграфіяВыдавец Раманюк ДзянісIn Russian / По-русскиПа-ангельску / In EnglishРаманюк Дзяніс

Description

Беларусь : альбом / Аўтар-складальнік Дзяніс Раманюк. – Мінск : выдавец Раманюк Дзяніс, 2013. – 48 с.; іл. Цвёрдая вокладка.
Дзяніс Раманюк / Dzianis Ramaniuk
На ангельскай і расейскай мовах.

In Eglish and Russian.

На английском и русских языках.

Альбом ёсць таксама ў беларуска-нямецкай і кітайскай версіях.


ISBN 978-985-90301-3-0

Альбом “Беларусь” складаецца з пяці раздзелаў, што маляўніча і густоўна знаёмяць чытача з перлінамі гісторыі, народнага мастацтва, архітэктуры, прыроды і сталіцай Мінскам. На старонках выдання чытачы пазнаёмяцца самымі значнымі гістарычнымі падзеямі нашай краіны ў раздзеле “Гісторыя”. Саломапляценне, ткацтва, абразы, іншыя творы і вырабы народных майстроў адлюстраваныя ў раздзеле “Народнае мастацтва”. Перліны дойлідства – Мірскі замак, касцёл Найсвяцейшага Божага цела ў Нясвіжы, Камянецкая вежа і гісторыя беларускага дойлідства ў “Архітэктуры”. Непаўторныя краявіды, возера Нарач і рака Прыпяць, свет птушак і жывёл можна знайсці ў раздзеле “Прырода”. Гісторыя і сённяшняе жыццё сталіцы Беларусі – у аднайменным раздзеле “Мінск”. Пяць названых тэмаў канцэнтравана падаюць найбольш важную інфармацыю пра краіну. Аўтар складальнік Дзяніс Раманюк на старонках альбома маляўніча і густоўна прадставіў сваю краіну вачам землякоў. Альбом будзе цікавы беларусам, але галоўная мэта стварэння такой кнігі – прэзентацыя Беларусі гасцям, для якіх яна будзе выдатным падарункам.

Зручны фармат А4 і аб’ём 48 старонак, 77 ілюстрацый. Два варыянта альбому на беларуска-нямецкай і ангельска-расейскай мовах зробяць максімальна даступнай інфармацыю для чытачоў розных моўных групаў.

Product Reviews

Login or Register to write the first review.
Раманюк Міхась
Альбом "Беларускія народныя строі" прафэсара Міхася Раманюка прысьвечаны аднаму з самых значных відаў народнай творчасьці беларусаў – нацыянальнаму адзеньню. Альбом складаецца з мастацка-графічных рэканструкцыяў і ўступнага тэкста аўтара. Альбом мае выключную эстэтычную і паліграфічную якасць.
sale
Раманюк Дзяніс, Бышнёў Ігар, Кляшчук Анатоль
Таямнічая Зона — як забаронены плод — вабіла і вабіць многіх. Але толькі адзінкі змогуць трапіць сюды і пабачыць наступствы ўвачавідку. Яшчэ меней тых, хто назіраў страшныя падзеі ў першыя гады. Фатаграфія аб’ектыўна зафіксавала час да катастрофы і тыя змены, што адбываліся тут на працягу наступных дваццаці гадоў. Кніга ў вашых руках — гэта “сталкер”, які правядзе ў глыб Зоны, пакажа яе мінулы і сённяшні стан, дапаможа зразумець маштаб і ацаніць вынікі...
Альбом з фотаздымкамі пераможцаў конкурсу “Прэс-фота Беларусі — 2015”. У альбом увайшлі фатаграфіі, якія занялі прызавыя месцы. У 2015 годзе ў конкурсе “Прэс-фота Беларусi” ўзялi ўдзел 137 аўтараў, 48 з іх выйшлі ў фінал. Больш за 2000 працаў прэтэндавалі на перамогу ў серыях і адзіночных здымках у 8 намiнацыях конкурсу.