Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай
23.80 руб.
Size: 130x200 mm
Weight: 450 g
Purchase
out of stock
Description
Пераклад з польскай Галіна Пальянава, Ірына Пальянава. – Мінск : Галіяфы, 2017. – 388 с.
ISBN 978-985-7140-67-1
“Жанчына – таксама чалавек”. Цікавы і крыху іранічны погляд на жаночыя праблемы. Гісторыя змагання жанчын за раўнапраўе і цэлая галерэя яскравых, неадназначных постацей.
Пераклад зроблены паводле выдання Sławomir Koper. Wpływowe kobiety Drugiej Rzeczypospolitej, Bellona Spółka Akcyjna, Warszawa, 2011.
Артыкул пра аўтара ў Wikipedia (на польскай)
ПРАДМОВА
У гісторыі чалавечае аблічча. Яе ствараюць людзі, звычайныя і выдатныя, кожны на сваім месцы і кожны са сваёй роляй. У палякаў не заўсёды былі магчымасці, каб раскрыць усе свае здольнасці, але яны імкнуліся да змен і не гублялі веры.
11 лістапада 1918 года – асаблівая дата для ўсіх еўрапейцаў, і не толькі. Пасля 123 гадоў няволі Польшча зноў стала незалежнай і заняла належнае месца на міжнароднай палітычнай арэне. Палякі не страцілі нацыянальнай самасвядомасці, памкненняў да будавання ўласнага суверэнітэту і свабоды. Міжваеннае дваццацігоддзе адзначалася складанымі пераўтварэннямі тагачаснага свету. Змяніўся не толькі расклад палітычных сіл, межы еўрапейскіх краін, адначасова імкліва развівалася тэхніка, камунікацыя, літаратура.
Нягледзячы на будучыя трагічныя падзеі, здабыткі гэтага перыяду назаўсёды засталіся ў гісторыі і свядомасці народа як час новых цывілізацыйных дасягненняў, авангардыстаў, яскравых і адважных людзей. Урокі гісторыі дапамаглі палякам таксама ў пераўтварэннях дзяржаўнага ладу і эканамічнай мадэлі канца 80-х гадоў XX стагоддзя.
Згодна з рашэннем польскіх улад 100-годдзе вяртання незалежнасці Польшчы святкуецца з 2017 да 2021 год, а мэтай кожнага мерапрыемства з’яўляецца ўвекавечанне падзей і людзей звязаных з адраджэннем польскай дзяржавы.
Мне падаецца сімвалічным, што кніга Славаміра Копера “Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай” у рамках святкавання 100-годдзя вяртання незалежнасці Польшчы выходзіць у перакладзе на беларускую мову ў краіне, дзе відавочна змянілася роля жанчын у грамадстве. Іх удзел не толькі ў культуры і мастацтве, але і ў палітыцы, эканоміцы, фінансавай сферы, безумоўна, уплывае на сам уклад жыцця і функцыянаванне дзяржавы.
Конрад Паўлік,
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол
Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
ЗМЕСТ Паглядзець