Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Gloria victis!
6.70 руб.
Size: 170x240 mm
Weight: 940 g

Purchase

out of stock
Выдавец Логвінаў ІгарГісторыяНавукова-папулярная літаратураЛітаратуразнаўстваКультуралёгіяЛіс Арсень

Description

Збор твораў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2010. — 754 с. — (Кнігарня “Наша Ніва”).

ISBN 978-985-6901-21-1

Толькі ўласная дзяржаўнасць здольная забяспечыць кожнаму народу як этнічнай супольнасці поўную рэалізацыю закладзеных у ім прыродай, космасам, Богам патэнцый, інтэлектуальных, мастацкіх, сацыяльна-вытворчых мажлівасцяў. Толькі дзяржаўнасць, уласная гаспадарственнасць у стараліцвінскім разуменні гэтага паняцця — надзейны шчыт абароны этнасу ад дэструктыўных сілаў, гарант вечнага быцця яго.

Справа жыцця цэлай кагорты думных прадстаўнікоў нашага народу, іх запаветы, памяць пра іх — святая для беларусаў. Яны абавязваюць нас застацца еўрапейскай нацыяй. Творчая спадчына беларускай інтэлігенцыі мінуласці — актуальная сягоння і заўтра. Яна нясе ў сабе пазнаку высокага інтэлекту, грамадскай руплівасці, сыноўскай любові і самаахвярнасці.

У прапанаванай увазе чытача кнізе змешчаныя нарысы-партрэты асобных палітыкаў, непасрэдных творцаў беларускай дзяржаўнасці. Асноўны ж корпус кнігі складаюць артыкулы, міні-манаграфіі, эцюды, прысвечаныя жыццю і дзейнасці вучоных, якія выпрацоўвалі канцэпцыі гістарычнага шляху беларускага народу, яго культуры, літаратуры.

(З прадмовы)


"У дваццатыя гады мы мелі сваю дзяржаўнасць" (Гутарка з Арсенем Лісам, ARCHE.BY)

Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі


ЗМЕСТ
Паглядзець змест цалкам

ПРАДМОВА
Паглядзець прадмову цалкам

Product Reviews

Login or Register to write the first review.