Сфагнум
19.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 390 g
Purchase
out of stock
Description
Раман / Пераклад Віталя Рыжкова. 2-е выданне. — Мінск: Кнігазбор, 2019. — 320 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 42).ISBN 978-985-7207-95-4.
Трое маладых злачынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся адначасова ад крэдытораў і крымінальнага вышуку. І ўсё пайшло б паводле задумы, калі б не знешне паўмёртвая беларуская вёска з яе неўміручай паганскай містыкай, якая падказвае нечаканае развязанне праблемы. Героі за паўкроку ад шчаслівага фіналу, але ці не зарана глядзець у неба, калі пад нагамі — багна?
Пра кнігу
Раман пра побытавую магію, пра сэксі-красуняў, якія аказваюцца вядзьмачкамі, што забіраюць здароўе ў хлапцоў — пра ўсё тое паганства, з якім сутыкаешся на трэці дзень жыцця ў вёсцы… ("Наша Ніва", чытаць цалкам)
“Віця з Аўтаза” прадставіў новы раман (радыё “Свабода”)
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Products You May Like
«Сонька» — гэта вялікая і адначасова камэрная, простая, хоць і нялёгкая, прыцішаная, хоць і жарсная, пацыфічная і адначасова брутальная гісторыя, перапоўненая каханьнем. Аўтар скрыжоўвае канвэнцыі ваеннай і мілоснай прозы, каб расказаць пра «даўным-даўно» і «цяпер», пра «тут» і «там», пра пекла і рай памяці.
"Паляванне на Любаву" Галіны Багданавай — інтымная хроніка часоў міжвер’я, дзеянне якой адбываецца ў розныя перыяды беларускай гісторыі, калі кожны змушаны быў вызначаць для сябе і веру, і свае паводзіны, але галоўным заставаўся галоўны Божы дар — Любоў і Каханне. Гэта сцвярджае сваім пазачасавым існаваннем галоўная гераіня Любава і ўсе, хто сустракаецца на яе шляху. Фантастыка, паэтычны рэалізм, фантасмагорыя, сатыра, лірыка — усё сплятаецца на старонках гэтага твора, працяг якога піша самое жыццё.
Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах.














