Поўня
Description
Поўня / Міхал Андрасюк. – Беласток, 2018. – 190 с.
ISBN 978-83-62857-48-7
Урэшце дачакаліся. Пасля доўгага зацішша перад чытачамі неверагодна таямнічая “Поўня”Міхала Андрасюка. Літаратура бязмежная ў сваей лёсавай вызначальнасці часу і прасторы. Сваімі вобразамі і словамі выспявала стагоддзямі ў магічным свеце Белавежскай пушчы і ўзляцела звыш межаў жыцця і смерці. Чытаўшы гэтую кнігу мы можам на хвіліну адчуваць сябе ў некалькіх вымярэннях, але без патрэбы ставіць лішнія пытанні свету бачанага і небачанага.
Поўня празаічнага таленту Міхала Андрасюка раскрываецца перад намі.
Яўген Вапа
Доўгі Брод
© Міхал Андрасюк, 2018
© Праграмная рада тыдневіка “Ніва”, 2018
© Беларускае радые Рацыя, 2018
ПРА АЎТАРА Паглядзець
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Products You May Like
Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні ў чалавецтва наагул.
Нямецкія землі часоў Трыццацігадовай вайны – гэта свет Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна (1622–1676), чый раман «Авантурнік Сімпліцысімус» упершыню выйшаў з друку ў 1668 годзе і з’яўляецца найвыбітнейшым творам еўрапейскага літаратурнага барока. Пераклад рамана ў яго першай версіі на беларускую мову, выкананы ў сярэдзіне 1990-х гг. Васілём Сёмухам, справядліва лічыцца адным з найлепшых здабыткаў нацыянальнай школы мастацкага перакладу.
Муніцыпальныя службы намагаюцца зруйнаваць твой дом, каб пабудаваць на яго месцы новы аўтамабільны праезд, а галактычныя камунальнікі, пракладаючы міжзоркавую трасу, у сваю чаргу, мерацца ўчыніць тое самае з тваёй планетай. Самая пара ўцякаць з роднай Зямелькі. Увазе чытача прапануецца сусветнавядомы раман брытанскага пісьменніка і сцэнарыста Дугласа Адамса. “Аўтаспынам па Галактыцы” — адна з вяршыняў жанру іранічнай фантастыкі.