Піліпікі
Description
Мініятуры. — Мінск: Галіяфы, 2009. — 109 с.ISBN 978-985-6906-26-1
Наклад кнігі цалкам прададзены.
У гэтую кнігу ўвайшлі "Піліпікі" — карацелькі, напісаныя Барысам Пятровічам "сто гадоў таму", — як першая спроба прышчапіць Хармса на беларускую мову... Для шырокага кола чытачоў — у аўтобусах, тралейбусах, метро, цягніках і іншых сродках баўленьня часу між працай і домам.
Гутарка пра кнігу ў праграме "Дом літаратара" на Радыё Свабода
Біяграфія аўтара на сайце “Родныя вобразы”
“Піліпікі” — нізка аповедаў Б. Пятровіча. Назва паходзіць ад імя галоўнага героя Піліпа, якога аўтар прымушае рабіць і думаць тое, што звычайна ня робіць і ня думае звычайны чалавек. Да першай публікацыі “П.” аўтар даў такі каментар: “П.” пісаліся ня жартам, не ўсур’ёз і ня дзеля выпендрону. Яны проста пісаліся. А таму не задавайце пытання: а навошта яны пісаныя? Ні мне, ні сабе. Бо ўсё, што ніжэй за гэтыя словы, ня вартае нават гэтых словаў”.
ЗЬМЕСТ Паглядзець зьмест цалкам
Products You May Like
Муніцыпальныя службы намагаюцца зруйнаваць твой дом, каб пабудаваць на яго месцы новы аўтамабільны праезд, а галактычныя камунальнікі, пракладаючы міжзоркавую трасу, у сваю чаргу, мерацца ўчыніць тое самае з тваёй планетай. Самая пара ўцякаць з роднай Зямелькі. Увазе чытача прапануецца сусветнавядомы раман брытанскага пісьменніка і сцэнарыста Дугласа Адамса. “Аўтаспынам па Галактыцы” — адна з вяршыняў жанру іранічнай фантастыкі.
Змрочны пачатак саракавых. Стоячы ўначы на лісабонскай набярэжнай, нейкі мужчына не зводзіць вачэй з карабля. Гэты мужчына – нямецкі эмігрант. Яго мэта – Амерыка. Але ён не мае ні візы, ні грошай. Раптам незнаёмец прапаноўвае яму два квіткі на карабель. Задарма, але пры адной умове: ён не хоча заставацца ў гэтую ноч адзін. Ён хоча расказаць іншаму чалавеку сваю гісторыю: гісторыю ўцёкаў, гісторыю, якая пачалася ў Аснабруку ў 1933 годзе...
Гісторыка-псіхалагічны раман Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) распавядае пра з'яўленне на Беларусі ў XVI стагоддзі чалавека, які па волі акалічнасцяў быў вымушаны згадзіцца на ролю Ісуса Хрыста і ў выніку стаў абаронцам пакрыўджаных і абражаных.














