Спакушэнне
6.30 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 430 g
Purchase
out of stock
Description

ISBN 978-985-7057-53-5
Наклад кнігі цалкам прададзены.
У зборнік увайшлі выбраныя апавяданні Барыса Пятровіча (Сачанкі), якія друкаваліся ў кнігах “Ловы”, “Сон між пачвар”, “Фрэскі”, “Шчасьце БЫЦЬ…”, а таксама напісаныя ў апошні час. Героі твораў балансуюць на мяжы явы і сну, адчаю і надзеі, мінулага і будучыні, хаосу і гармоніі, кахання і…
ПРА АЎТАРА
Барыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікі Бор на Гомельшчыне. Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у газетах “Гомельская праўда”, “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Полымя”. З 2002 года галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”. У 2011 годзе абраны старшынём ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Празаік. Аўтар кніг “Ловы”, “Сон паміж пачвар”, “Фрэскі”, “Шчасьце БЫЦЬ…”, “Жыць ня страшна”, “Плошча” і іншых. Творы перакладзеныя на англійскую, французскую, нямецкую, рускую, польскую, чэшскую, балгарскую, славацкую, літоўскую, украінскую і іншыя мовы. У перакладзе Дзмітрыя Плакса на шведскай мове выйшлі кнігі “Fresker” (2008) і “Torget” (2011).
ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
Фрагмэнты з кнігі
“…расшпіліў кашалёк — грошы былі на месцы. “…of America…” — прачытаў Іван і падумаў: “Вось дык кашалёк-кашалёчак…” Ён выцягнуў з кашалька кіпу хрумсткіх паперак, аднак іх не паменшала там. Іван паклаў даляры на падлогу каля сябе і дастаў яшчэ. З кашалька вызірнулі новыя паперкі. Праз хвіліну Іван абклаўся далярамі з усіх бакоў, а яны ўсё з’яўляліся і з’яўляліся ў кашальку, і не было ніякай магчымасці зазірнуць у яго — колькі іх там і адкуль яны бяруцца?..”
“Кашалёк”
* * * * *
“…Юрась прысеў, працягнуў рукою да полага, каб адкінуць яго, і замёр: яму падалося, што на ягонай руцэ… шэсць пальцаў, а між імі — слюдзяністыя перапонкі… Юрась растапырыў пальцы — кроў пульсавала ў тонкіх жылках, якія разбягаліся па перапонках. Юрась трасянуў галавою, працер вочы, выцер кукі аб спальнік — мроіва не спадала…”
“Не пытайце, што будзе заўтра”
* * * * *
“…Я расчыніў вакно і пачаў, нервова саслізгваючы, улазіць на падваконне. Следчы адарваў ад пратакола, што ляжаў перад ім, кавалачак паперы, скамечыў яго, паклаў у рот і пачаў жаваць, крыва пасміхаючыся.
Ён і цяпер не верыў мне.
— Глядзіце! — сказаў я яшчэ раз і ступіў у заваконную пустэчу. Нага мая правалілася ў яе, і я кульнуўся ўніз…”
“Неба пад нагамі і вакол”
Products You May Like
Яраслаў Івашкевіч (1984—1980) — адзін з найбуйнейшых польскіх літаратараў ХХ ст., аўтар больш як дзесятка паэтычных зборнікаў, шматлікіх апавяданняў, шэрагу аповесцяў і раманаў, а таксама драматургічных твораў. Кніга прапануе некалькі найбольш вядомых аповесцяў і апавяданняў пісьменніка, з якімі, несумненна, будзе цікава пазнаёміцца шырокаму колу чытачоў.
Урэшце дачакаліся. Пасля доўгага зацішша перад чытачамі неверагодна таямнічая “Поўня”Міхала Андрасюка. Літаратура бязмежная ў сваей лёсавай вызначальнасці часу і прасторы. Сваімі вобразамі і словамі выспявала стагоддзямі ў магічным свеце Белавежскай пушчы і ўзляцела звыш межаў жыцця і смерці. Чытаўшы гэтую кнігу мы можам на хвіліну адчуваць сябе ў некалькіх вымярэннях, але без патрэбы ставіць лішнія пытанні свету бачанага і небачанага.
“Шклатара” — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння — Менск, праспект Незалежнасці 37А, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння — канец 2010 года. Героі — людзі беларускага андэрграўнду, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў змянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на рэвалюцыю, цытата на нянавісць, цытата на каханне… За гэтую кнігу аўтар атрымаў 2-е месца Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014 .