Вершы, пераклады, зацемкі. — Мінск : Галіяфы, 2016. — 84 с.
ISBN 978-985-7140-14-5.
Анатоль Санаценка — паэт, празаік, драматург, перакладчык, рэдактар. Выдаў пяць кніг вершаў па-руску. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, беларускага ПЭН-цэнтра. Галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера”. Як паэт, празаік і драматург публікаваўся ў мясцовым, рэспубліканскім, а таксама расійскім друку. У 41 год стаў пісаць па-беларуску.
“Вяртанне на Радзіму” — першая кніга аўтара на беларускай мове. У ёй — пра “Радзіму, жанчыну, каханне”; пра шлях аўтара да беларушчыны; пераклады з Гіёма Апалінэра, дзед і маці якога былі з Беларусі...
"Прадзед майго прадзеда жыў у ВКЛ". Анатоль Санаценка з Міхасём Скоблам у "Вольнай студыі" на Радыё Свабода
ВЯРТАННЕ НА РАДЗІМУ (замест прадмовы) Паглядзець
Як можна вярнуцца туды, адкуль не з’язджаў? — спытаеце вы.
Можна. Яшчэ як можна. Але трэба растлумачыць...
Усе мы з’яўляемся ахвярамі Савецкай імперыі, у ментальным хоць бы плане.
Нават тыя, хто ганарліва лічаць сябе свабоднымі людзьмі, — так бы мовіць, без “савецкай матрыцы” ў галаве, без савецкага геному ў крыві.
Лічыў і я сябе такім. Між тым мы — ахвяры. І я — таксама.
Прывяду прыклад.
Упершыню я пачуў беларускую мову толькі ў школе. Мы жылі ў “акупаваным” савецкімі войскамі Бабруйску, у цэнтры горада.
Вакол — рускамоўныя сем’і вайскоўцаў, і да іх узроўню “падцягваліся” гараджане ў першым-другім пакаленні.
Павагі да беларускай мовы не было, дзеці з ваенных сем’яў з дазволу бацькоў і адабрэння адміністрацыі школы адмаўляліся яе вывучаць.
Сітуацыя была безнадзейнай. Але. Але ў сёмым-восьмым класах — псіхалагічная проза Васіля Быкава, вершы Максіма Багдановіча, якія я, пры адсутнасці кніг паэта, перапісваў сабе ад рукі; “Вераніка”, “Александрына”, “Спадчына” ВІА “Песняры”, — песні, якія пераварочвалі душу і рабілі яе беларускай.
Потым былі іншыя радасныя адкрыцці — ранні Купала, Колас, лірычны Панчанка; пазней — Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў.
І вось я, рускамоўны, нарэшце вярнуўся на Радзіму сваіх продкаў з іх 700-гадовым родавым гербам “Касцеша”. На Радзіму мовы.
У Айчыну. У Беларусь. У Вялікае Княства Літоўскае.
Доказам — гэтыя вершы.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець
Калі я размаўляю па-беларуску,
У мае жылы ўваходзіць сама Гісторыя,
Я раблюся шляхетным — у шляхетным адзенні, —
Як таму і трэба быць,
Як і наканавана лёсам.
Шэсцьсот гадоў альбо семсот,
Усе соймы, гербы, сцягі і штандары,
Усе надзеі і летуценні,
Уся старадаўняя Літва,
Што сёння завецца Беларуссю;
Сінія Воды, Грунвальд, Ворша і Ула,
Гусоўскі, Скарына, Купала і Багдановіч, —
Усё гэта праходзіць перада мной і праз мяне,
І робіцца маёй беларускай душою.
Калі я размаўляю па-беларуску.
ЗМЕСТ Паглядзець
Вяртанне на Радзіму (замест прадмовы)
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ
“Жыве Беларусь — гэта кліч нашых продкаў!..”
“Калі я размаўляю па-беларуску…”
“Невядома нам, што з намі будзе…”
“Радзіма. Жанчына. Каханне…”
ПАСВЯЧЭННЕ Ў КАХАННЕ
“Дзявочыя вусны”
Прысвячэнне
Прызнанне
“Любімая гаворыць мне: “Не трэба.”
Партрэт дамы
“Я адзін з тых, хто вярнуўся з вайны…”
БОГ ЗАХОЎВАЕ ЎСЁ
“Эфект матылька”
Тэлефон
Адзін дзень
“А што вось потым, што вось — потым?..”
“Правіцелі лезуць на троны”
“Не падымаецца рука”
“Безумоўна, драматычна”
“Кожная хвіліна — гэта боль”
“Ты жыў у доме ў нуды”
“На нізкіх ісцін п’едэстал”
“Усё спазнаецца ў параўнанні”
“З мінулага стагоддзя вершы”
ПЕСНІ СМУТКУ І ЖАЛЮ
“1. Быў я малады і шчаслівы я быў”
“2. Як мой сынок па полі хадзіў”
ІРАНІЧНЫЯ ВЕРШЫ
Жартачкі пра сябе і пра іншых
“1. Па ўсім відаць, складана я”
“2. Пра ўсё — пра тое і аб гэтым”
“3. Трэ з’ехаць з глузду, каб адбыцца”
Самаэпіграма
Беларуская “застольная” (амаль фальклор)
“На пераломе дзвюх эпох”
“З рэпарцёрскім запалам”
“ — Быў чалавек — пайшоў да Бога”
ПЕРАКЛАДЫ. ГІЁМ АПАЛІНЭР. “МАЕ КАХАННІ ГІНУЦЬ ПРАЗ МЯНЕ”
“Паляцела мая любоў”
“Я больш не ведаю ці я люблю яе”
Ані
Гатэль
Клатыльда
Развітанне
Мост Мірабо
СЁЕ-ТОЕ. ЗАЦЕМКІ
Я нарадзіўся
Мой Багдановіч
Прадзед майго прадзеда жыў у ВКЛ
Карэнішча народа
Спіс Кліа