Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Танец мядзведзяў

More images

Click to enlarge
45.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 390 g

Purchase


ProseПеракладыТравэлёгі / Падарожныя нататкіЭнцыклапедыкс (выдавецтва)Вільма (выдавецкая ініцыятыва)Шаблоўскі Вітольд

Description

Танец мядзведзяў / Вітольд Шаблоўскі ; пераклад з польскай Адэлі Дубавец. – Мінск : Выдавецтва "Энцыклапедыкс", 2023. – 236 с. : іл.

ISBN 978-985-7247-69-1

Кніга падрыхтаваная выдавецкай ініцыятывай "Вільма"

Упершыню на беларускай мове гэты твор апублікаваны на 34mag.net.

Пераклад зроблены з выдання: Tańczące niedźwiedzie. Witold Szabłowski. – Warszawa: Agora S.A., 2014. – 224 s.

Вітольд Шаблоўскі аўтаспынам абʼязджае Косава, падвозіць мясцовых на Кубе на старэнькім пежо, знаёміцца з бяздомнай полькай на лонданскім вакзале, праходзіць украінскую мяжу разам з перакупамі на кантрабандным аўтамабілі, размаўляе з албанскімі будаўнікамі ды грэчаскімі бізнесоўцамі... Усё дзеля таго, каб пачуць рэальныя гісторыі людзей, якія жывуць у перыяд трансфармацый. Для кожнага героя наступіў новы час, але ці змяніліся старыя звычкі?

Тое самае ў кнізе адбываецца з мядзведзямі-танцорамі. Яшчэ ў пачатку 2000-х у Балгарыі вучоных мядзведзяў можна было сустрэць папросту ў гарадскім транспарце. Яны жылі ў семʼях цыганоў, якія іх дрэсіравалі. Пазней дрэсіроўку забароняць, адмысловая арганізацыя "Чатыры лапы" будзе вучыць звяроў зноў жыць на волі. Як будзе давацца мядзведзям такая навука?

Кніга "Tańczące niedźwiedzie" пабачыла свет у 2014 годзе. З таго моманту выйшлі пераклады на ангельскую, нямецкую, кітайскую, славацкую, нарвежскую, фінскую, гішпанскую і іншыя мовы свету.

ЗМЕСТ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Глобус Адам
У гэтай кнізе Адама Глобуса сабраныя партрэты выдатных майстроў літаратуры і мастацтва. Іх усіх добра ведае аўтар, таму чытач убачыць шмат асабістага і кранальнага, таго, пра што не змогуць напісаць іншыя. На першы погляд, суб’ектывізм Глобуса можа падавацца занадта катэгарычным, але яго кампенсуе шчырасць і праўдзівая любоў да апісаных творцаў.
Пясецкі Сяргей
Гэты твор захаваў на сваіх старонках магічнае, невядомае і насычанае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў, якое б знікла назаўжды, калі б не пільнае вока аўтара, які за гэтай стыхіяй назіраў. Каларытная дакументальная аснова, асабісты досвед, яркія характары і шчырыя пачуцці — а над усім гэтым коціцца дзіўны Вялікі Воз… Валадарыць цудоўная, адзіная, зачараваная Вялікая Мядзведзіца.
Фрончак Зьбігнеў Уладзімеж
Апавяданьні, уключаныя ў зборнік знакамітага польскага пісьменьніка Зьбігнева Уладзімежа Фрончка "Анёлы, чэрці і кабеты", ненавязліва прымушаюць чытача думаць. Пра хуткаплыннае жыцьцё, пра сваю місію ў ім, пра каханьне і нянавісьць, пра добрае і нядобрае. Напісаныя па-майстэрску, зь цёплым польскім гумарам, ад якога хочацца ўсьміхацца, а часам і плакаць.