Слоўнік асабовых уласных імён
Description
Уклад. М. Р. Суднік; навук. рэд. А. А. Лукашанец. – 2-е выд., выпр. і дапр. – Мінск: Беларуская навука, 2005. – 176 с. ISBN 985-08-0648-6 Слоўнік з’яўляецца нарматыўным даведнікам па ўжыванню і выкарыстанню ўласных асабовых імён, утварэнню імён па бацьку. У ім прыведзены асноўныя мужчынскія і жаночыя імёны, а таксама ўстарэлыя і новыя рэдкаўжывальныя з рускімі эквівалентамі да іх. Да многіх дакументальных (пашпартных) імён прыведзены іх размоўныя, народныя і вытворныя формы, якія выкарыстоўваюцца ў маўленчай практыцы. Прызначаецца работнікам пашпартных сталоў і кадравых служб, ЗАГСам, натарыяльным канторам і юрыдычным кансультацыям, работнікам друку, настаўнікам і студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца беларускім іменасловам. ЗМЕСТ Ад навуковага рэдактара Прадмова Беларуска-руская частка Руска-беларуская частка Устарэлыя і новыя рэдкаўжывальныя імёны Што чытаць пра ўласныя імёны Дадатак Заўвагі аб уласных імёнах і прозвішчах
Products You May Like
Гэтая кніга ўяўляе зь сябе перавыданьне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданьне якога зьявілася ў 1928 годзе. Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са “Словаря белорусского на речия” I. Насовіча, “Смоленского областного словаря” У. Дабравольскага, “Беларуска-польска-рускага слоўніка” Я. Ціхінскага, “Віцебскага краёвага слоўніка”, “Практычнага вайсковага слоўніка”, рукапісных слоўнікаў П. Шпілеўскага i С. Мядзьведзкага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных наватвораў: перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.
sale
Первое издание данного словаря вышло в 1989 г. в США под названием “Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік”. Новаторская работа, ломающая стереотипы как в отношении белорусского языка, так и в отношении того, как должен выглядеть переводной белорусско-русский словарь. Может использоваться как пособие по изучению лексики белорусского языка, дополнительной к общеупотребительной. Содержит более 30 000 слов и охватывает как активную лексику белорусского языка, так и специальные термины, диалектизмы и архаизмы.
Упершыню ў лексікаграфічнай практыцы даецца тлумачэнне і разглядаецца паходжанне каля 5600 іншамоўных слоў, запазычаных у розны час беларускай мовай.














