Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Дрэва Энталіпт
3.60 BYN
Size: 120x180 mm
Weight: 140 g

Purchase

out of stock
Выдавец Логвінаў ІгарProsePoetryСэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Падсэрыя "Пункт адліку"Упала Анка

Description

Апавяданні, вершы. — Мінск : Логвінаў, 2012. — 90 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Пункт адліку).

ISBN 978-985-6991-71-7.

“Дрэва энталіпт” — першая ў падсерыі “Кнігарня пісьменніка” “Пункт адліку” і першая ў творчай біяграфіі Анкі Упалы кніга. Яна змяшчае своеасаблівыя казкі для дарослых, у якіх спалучаюцца рэальная абсурднасць і абсурдная рэальнасць, асацыятыўная гульнёвасць і сур’ёзная засяроджанасць у сэнсавыя глыбіні. Гэта пашырэнне і пераасэнсаванне формаў і традыцый новымі подступамі-падыходамі ў новай літаратурна-мастацкай сітуацыі.

Анка Упала нар. у 1981 г. у Магілёве. Пераможца літаратурнага конкурсу імя Данііла Хармса (Санкт-Пецярбург, 2007), фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009). Апавяданні і вершы публікаваліся ў зборніку “Святая праўда ды іншыя казкі” (Мінск, 2009), беларускай перыёдыцы, анталогіі перакладаў сучаснай беларускай літаратуры “Беларусь — літаратурнае падарожжа” (Стакгольм, 2011).


Фотарэпартаж з прэзэнтацыі кнігі на BUDZMA.ORG


ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам

Product Reviews

Login or Register to write the first review.