Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Мітрафан Доўнар-Запольскі (1868—1934 гг.): Асоба ў дакументах і ўспамінах

Мітрафан Доўнар-Запольскі (1868—1934 гг.): Асоба ў дакументах і ўспамінах
45.00 BYN
Size: 170x250 mm
Weight: 930 g

Purchase

out of stock
ГісторыяМэмуарыНавуковая літаратураЭпісталярыіЛімарыус (издательство)Жыцьцяпісы

Description

Мітрафан Доўнар-Запольскі (1868—1934 гг.): Асоба ў дакументах і ўспамінах / укладанне: Валянціна Мятліцкая. — Мінск : Лімарыус, 2020. — 488 с., іл.
Мітрафан Доўнар-Запольскі
ISBN 978-985-6968-82-5.

Зборнік уключае архіўныя дакументы, карэспандэнцыю і ўспаміны, якія асвятляюць жыццёвы і навуковы шлях славутага гісторыка, этнографа і эканаміста Мітрафана Доўнар-Запольскага (1868—1934). Большасць матэрыялаў друкуецца ўпершыню.

Мітрафан Доўнар-Запольскі. Артыкул у Вікіпедыі

…Не патрэбна даводзіць, што беларускі народ мае права на самазначэньне й на незалежнае жыцьцё. Мы ёсьць народам, адрозным ад іншых народаў сваёй мовай, этнаграфічнымі асаблівасьцямі й агульным культурным укладам жыцьця, паўсталым гістарычна. Ужо адна гэтая акалічнасьць дае нам права на дзяржаўную незалежнасьць. З гістарычнага боку мы ёсьць нацыяй… Мы гістарычна звыклі да вольнага ўрадаваньня, адабранага ў нас Расеяй.

М. Доўнар-Запольскі, 1918.



Мітрафан Доўнар-Запольскі стаяў у вытокаў навуковага і грамадскага "адкрыцця Беларусі", а ў 1918 г. Як палітык Беларускай Народнай Рэспублікі падтрымаў яе імкненне да дзяржаўнай незалежнасці. Яго гістарычныя, археаграфічныя і этнаграфічныя працы сталі падмуркам беларусазнаўства.

У зборнік, падрыхтаваны Валянцінай Мятліцкай, увайшлі раней непублікаваныя дакументы з архіваў Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, а таксама яго эпісталярная спадчына, успаміны блізкіх і калег, публікацыі перыядычнага друку. Гэтыя матэрыялы прыадчыняюць многія невядомыя старонкі жыцця славутага навукоўца і запрашаюць да новых даследаванняў.

Аляксандр Смалянчук


ЗМЕСТ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Чарняўскі Міхась
У кнізе апавядаецца пра жыццё і дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928—1950), стваральніка і кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супраць таталітарызму, за свабоду і незалежнасць Айчыны.
Кніга прысвечана памяці Міколы Купрэева (1937–2004), таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Праз успаміны і згадкі родных, сяброў, землякоў творцы паўстае каларытная асоба паэта-думанніка, паэта-вандроўніка з «жураўліным сэрцам», крэўна паяднанага з роднай яму палескай зямлёй.
Лякуцюр Жан
Біяграфічная кніга “Шарль дэ Голь” знаёміць чытача з лёсам адной з найцікавейшых постацяў сусветнай палітыкі ХХ ст.  Наклад кнігі цалкам прададзены .