Падарунак на Каляды
6.30 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 260 g
Purchase
out of stock
Description
Зборнік святочнага апавядання. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”).
Наклад кнігі цалкам прададзены.
ISBN 978-985-7119-15-8.
У калядны час здараецца шмат цудаў, і вясёлых, і страшных. Жывых наведваюць прыбышы з іншага свету, несучы ім вестку пра наступныя дні. Дзед Мароз раздае дзецям і дарослым падарункі, галоўнае — не забыцца адчыніць фортку і павесіць боцік. І ўсё ж Каляды — свята трошачкі сумнае. Бо для таго, каб пачалося нешта новае, нешта старое мусіць скончыцца.
У кнігу ўвайшлі калядныя творы аўтараў з розных краін — Вялікабрытаніі, Польшчы, Германіі, Швецыі, Даніі, ЗША, Партугаліі, Анголы, Бразіліі. Тут ёсць і класічныя ўзоры жанру, такія, як “Калядны харал” Чарлза Дыкенса ці “Дары мудрацоў” О. Генры, і сучасныя апавяданні, дзеянне якіх адбываецца ў калядны і навагодні час. Сярод герояў гэтага зборніка — Дзед Мароз, хлопчык Ісус і Панна Марыя, духі Мінулых, Сёлетніх і Будучых Калядаў.
ЗМЕСТ Паглядзець
Фрагмент з кнігі Паглядзець

Products You May Like
Раман Яхіма Топала "Цэх д'ябла" – гэта літаратурныя раскопкі вусцішнай гісторыі ХХ стагоддзя, пераплеценыя з сюррэалістычным дзеяннем, якое вялікай часткай адбываецца ў Беларусі, праўда, Беларусі фантомнай, але, тым не менш, лёгка распазнавальнай. Раман быў выдадзены ў 2009 годзе, і з таго часу выйшаў у розных краінах у перакладах амаль на два дзясяткі моваў. Яхім Топал (нар. у 1962 г.), адзін з найбольш вядомых у сучасным свеце чэшскіх пісьменнікаў, за гэтую кнігу быў уганараваны прэміяй Яраслава Сайферта і прэміяй Міжнароднага ПЭН-клуба.
“…Гэта кніжка пра тое, чаго не бывае, ніколі не было і ў прынцыпе не можа быць. Гэта чыстая проза без ніякай публіцыстыкі, без нічога, што магло б здарыцца ў рэальнасці. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, я хацеў напісаць кніжку ні пра што. І калі мне ўдалося напісаць кніжку ні пра што, я буду адчуваць сябе шчаслівым чалавекам…” (Сяргей Дубавец)
Забойства ва «Усходнім экспрэсе» — адзін з найбольш папулярных раманаў каралевы брытанскага дэтэктыва. Раман Агаты Крысці, што перажыў больш за дзясятак перавыданняў на мове арыгінала, шмат пастановак і дагэтуль натхняе рэжысёраў на экранізацыі, дайшоў да носьбітаў больш чым ста моў, а цяпер ёсць і ў нас — па-беларуску.