Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Вусцішны пакой

Вусцішны пакой
7.80 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 450 g

Purchase

out of stock
ProseПеракладыКнігазбор (выдавецтва)Фантастыка і фэнтэзі++ ПісьменнікіСэрыя "Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”Пераклады Кацярыны МаціеўскайПераклады Ганны ЯнкутыПераклады Антона Францішка БрыляПераклады Юліі Цімафеевай

Description

Зборнік містычнага апавядання / укладанне Ганны Янкуты. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 444 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”, кніга 2).

Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7057-99-3.

Ніколі не ведаеш, што чакае цябе за наступным паваротам: выпадковы мінак, які раптам выявіцца Ктулху, ці нейкі іншы цуд, вусцішны і чароўны. Прыгожае ад страшнага часта аддзяляе ўсяго адзін крок, які і робіць містычная, магічная і гатычная літаратура. Чалавека заўсёды вабіла дзівоснае і жахлівае — бо часам толькі халодны пот і мурашкі на скуры сведчаць пра тое, што ты яшчэ жывы…

Зборнік “Вусцішны пакой” змяшчае творы самых розных аўтараў з розных краінаў і эпох, аб’яднаныя агульнай атмасферай таямніцы, якая застаецца нават тады, калі акторы здымаюць маскі, а таксідэрміст тлумачыць усе тонкасці свайго майстэрства. Жанравая разнастайнасць твораў — ад класічнага гатычнага апавядання Мантэгю Родса Джэймса да мадэрнісцкай навелы Марыю ды Са-Карнэйру і казкі Баляслава Лесьмяна — сведчыць пра нязменную цікавасць пісьменнікаў і чытачоў да загадкавых з’яваў прыроды і цёмных бакоў чалавечай натуры.


ЗМЕСТ Паглядзець зьмест цалкам

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Явар Святлана
У гэтай кнізе Святланы Явар (Сачанкі) упершыню сабраныя пад адной вокладкай паэтычныя і празаічныя творы пісьменніцы, што дае магчымасць адчуць усю глыбіню яе найтанчэйшай повязі з жыццём і вышыню яе памкненняў, напраўду містычных прасвятленняў.
Пясецкі Сяргей
Гэты твор захаваў на сваіх старонках магічнае, невядомае і насычанае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў, якое б знікла назаўжды, калі б не пільнае вока аўтара, які за гэтай стыхіяй назіраў. Каларытная дакументальная аснова, асабісты досвед, яркія характары і шчырыя пачуцці — а над усім гэтым коціцца дзіўны Вялікі Воз… Валадарыць цудоўная, адзіная, зачараваная Вялікая Мядзведзіца.
Мінкін Алег
Творчасць Алега Мінкіна прагучала яшчэ ў 1980-я: яго першая кніга паэзіі “Сурма” сталася адной з найважнейшых з’яваў тагачаснай беларускай літаратуры, вярнуўшы ў лірыку класічнасць радка, прыгажосць і таямнічасць вобразнасці, тонкую эмоцыю, засяроджаную на метафізічным перажыванні. Гэтая кніга віленскага беларуса Алега Мінкіна — збор найлепшых ягоных твораў у лірыцы, кароткай прозе і перакладах.