Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Вечны пароль

Вечны пароль
9.00 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 190 g

Purchase

out of stock
Выдавец Колас ЗміцерPoetryСэрыя "Бібліятэчка часопіса "Дзеяслоў"Законнікаў Сяргей

Description

Вечны пароль : паэмы / Сяргей Законнікаў. — Мінск : Вы­да­вец Зміцер Колас, 2021. — 100 с. — (Бібліятэчка часо­пі­са "Дзеяслоў"; выпуск 29).

ISBN 978-985-23-0154-1.

Пяць паэмаў Сяргея Законнікава, напісаных у 2020 г., ядна­юц­­ца ў своеасаблівы метатвор, які высвечвае душэўныя пошукі і перажыванні аўтара на яго жыццёвым шляху.

ЗМЕСТ

Піке. Паэма
Пякельны каляндар. Паэма
Вечны пароль. Паэма
Адзінота. Паэма
Хараство. Паэма


ФРАГМЕНТ З КНІГІ

Ляцім…

Праз сцюдзёную тоўшчу касмічных глыбінь
У вянку жыццядайных усмешлівых промняў
Мы ляцім на планеце. Ды як ні прыкінь,
Надта мала зямлян пра палёт вечны помніць.

Мы ляцім, каб шукаць, адкрываць і любіць,
Хоць, бывае, пакажацца неба з аўчынку…
Шар зямны хоча час і прастору прабіць
Навылёт, і не будзе ніколі супынку.

Мы ў нязведанасць кінуты і – назусім,
Адпадаюць вякі, як ступені ракеты.
Мы ляцім без прыпынкаў, ляцім і ляцім…
Толькі некаму згадваць і думаць пра гэта.

Небыццё замятае за намі сляды,
Вецер часу без стомы пасвіствае ў цернях.
Невядома – навошта, хто скажа – куды?
Мы ляцім кропляй існасці ў жудаснай цемры…

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Гёльдэрлін Фрыдрых
Не зразуметы і належным чынам не ацэнены сучаснікамі нямецкі паэт Ёган Крысціян Фрыдрых Гёльдэрлін (1770–1843) быў асобай унікальнага светаадчування, творчасць якой моцна паўплывала на паэзію ХХ стагоддзя.
Эльёт Томас Стэрнз
Томас Стэрнз Эльёт (1888-1965) — англійскі паэт, драматург і літаратурны крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў паэзіі. Лічыцца адным з найвялікшых паэтаў ХХ ст., лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1948).
Івашчанка Анатоль
У гэтай паэтычнай кнізе Анатоля Івашчанкі сабраныя вершы, што ствараліся цягам апошніх дзесяці гадоў. Тры разьдзелы аб’ядноўвае вера ў тое, што нават пасярод вусьцішнае цёмнае моўчы Мова стаецца тым ахоўным абярэгам, сьцягам і шляхам, што выводзіць да сьвятла. Адрасуецца ўсім, каму не ўсё роўна.