Жэнька – каралева мышак
16.50 руб.
Памер: 145x200 мм
Вага: 290 г
Purchase
Апісаньне
Жэнька — каралева мышак : гісторыі з жыцця адной беларускай дзяўчынкі / Валеры Гапееў ; мастачка Элеанора Ляхновіч. — Мінск : Кнігазбор, 2021. — 112 с. : іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка". Падсерыя "Каляровы ровар" ; выпуск 33). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-883-025-0
Як сябраваць, каб было па-сапраўднаму? Як бараніць сябе і сяброў? Як гуляць так, каб было ўсім цікава? Як жыць з гэтымі дарослымі і не крыўдаваць на іх? Як прызнаваць свае памылкі і ці трэба іх прызнаваць? Ці можна плакаць, калі табе надта крыўдна? І як зрабіць так, каб нікому крыўдна не было? Вось такія няпростыя пытанні вырашае галоўная гераіня гэта кнігі — Жэнька, якая абавязкова стане вашай сяброўкай.
ЗМЕСТ
Як я стала каралевай мышак
Наш касмічны карабель
Як я даведалася пра выключэнні з правілаў
Пра маленькіх мышак і вялікіх людзей
Да самага сіняга мора
Каб ва ўсіх было свята
Човен вясковых піратаў
Пра крыўду з-за радзімы
Самае складанае заданне
Шэрая каманда
Каменьчык на дваіх
Як я даведалася пра дыялектыку
ФРАГМЕНТ З КНІГІ
Човен вясковых піратаў
...Вось і здарылася! Першы раз у маім жыцці я засталася адна — без мамы і таты ажно на цэлы тыдзень! У іх яшчэ не пачаўся адпачынак, а ў мяне ўжо канікулы. І вось я — у бабулі!
Мама так хвалявалася, так перажывала. І бясконца мне паўтарала такія простыя рэчы, быццам я магу на іх забыцца: што рукі трэба абавязкова мыць перад тым, як нешта есці, перад сном трэба таксама мыцца, нельга некуды ісці далёка без бабулі… Ну я ж дарослы чалавек, што тут са мной можа здарыцца? Бабуліна вёсачка ціхая, тут нават машыны амаль не ездзяць.
Тата з мамай паехалі ўвечары, і наступнай раніцай я прачнулася самастойным чалавекам...
(канец фрагменту)

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
зьніжка
Казка славутага фінскага пісьменніка Сакрыса Тапеліюса апавядае пра старажытнага Ледзянога Волата, які прачнуўся пасля стогадовага сну. Ён быў перакананы, што няма на свеце нікога дужэйшага і разумнейшага за яго. Але неспадзявана Волат сутыкнуўся з невядомымі вынаходкамі людской цывілізацыі. Выявілася, што чыгунка — гэта зусім не замерзлы чыгун, а гумавыя галёшы цвёрдыя на зуб і зусім нясмачныя…
Гэтая прыгожая кніга Стыяна Холе «Неба Ганны» поўная смутку, любові ды пяшчоты. У дзяўчынкі Ганны памерла маці, і яна разам з татам спрабуе ўявіць сабе неба, куды трапіла мама, і што яна там робіць. Старыя ўспаміны і новыя думкі змешваюцца, і ўрэшце становіцца не так самотна і сумна. Наша фантазія не мае межаў і дапамагае нам перажываць самыя складаныя моманты ў жыцці і спраўляцца з самымі вялікімі нашымі страхамі.
зьніжка
У займальнай і даступнай форме мастацкага апавядання аўтары распавядаюць пра спосабы і адзінкі вымярэння. Яскравыя ілюстрацыі дапамогуць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці.