Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькім
11.30 BYN
Памер: 210x290 мм
Вага: 415 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мастак Свэн Нурдквіст; пераклад са шведскай Надзеі Кандрусевіч. — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 32 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 12).ISBN 978-985-7144-41-9
Кніга цалкам прадалася.
Пэтсан жыве разам са сваімі курамі ў невялікім дамку на хутары. Але ён вельмі адзінокі. Аднойчы да яго прыходзіць суседка Бэда Андэрсан з маленькай скрыняй. “Фіндус. Зялёны Гарошак” — напісана на ёй вялікімі літарамі. Аднак там зусім не гарошак. А маленькі коцік!
Вось як гэты коцік пасябраваў з Пэтсанам і шмат з кім яшчэ...
Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя на больш як 30 моваў свету. Незвычайныя ілюстрацыі будуць цікавыя не толькі дзецям, але і іх бацькам.
Пераклад зроблены паводле выдання: Sven Nordqvist “Nar Findus var liten och forsvann”, Bokforlaget Opal AB, Bromma, 2013.
ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Інтэрактыўная гісторыя пра прыгоды павучка Чыка, якую распавядае сам павук! Чыка зацягнула страшэнная пачвара пыласос, і павучку нічога больш не застаецца, акрамя як даследаваць сваё наваколле: можа, нават сярод пылу і смецця можна знайсці скарб? Чык вырашае вярнуць адзін з такіх скарбаў уладальніку, але гэта цяжэй, чым падаецца...
Гэтая прыгожая кніга Стыяна Холе «Неба Ганны» поўная смутку, любові ды пяшчоты. У дзяўчынкі Ганны памерла маці, і яна разам з татам спрабуе ўявіць сабе неба, куды трапіла мама, і што яна там робіць. Старыя ўспаміны і новыя думкі змешваюцца, і ўрэшце становіцца не так самотна і сумна. Наша фантазія не мае межаў і дапамагае нам перажываць самыя складаныя моманты ў жыцці і спраўляцца з самымі вялікімі нашымі страхамі.















