Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Словы ў часе
9.00 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 410 г

Purchase

Няма на складзе
ПубліцыстыкаНавукова-папулярная літаратураЛітаратуразнаўстваКрытыкаВасючэнка ПятроБаршчэўскі ЛявонТычына МіхасьНеўскі прастор, выдавецтва

Апісаньне

Словы ў часе: літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння / Лявон Баршчэўскі, Пятро Васючэнка, Міхась Тычына. – Санкт-Пецярбург: «Неўскі прастор», 2014. — 380 с.

ISBN 978-5-94716-255-4

Папулярны нарыс «Словы ў часе: ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння» – самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з'яў літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад'емная частка сусветнага літаратурнага працэсу. Аўтары кнігі вядомыя ў Беларусі філолагі-літаратуразнаўцы і пісьменнікі, якія маюць вялікі досвед выкладання літаратуры ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Беларусі і замежжа. У аснову выдання пакладзены грунтоўна перапрацаваны і дапоўнены тэкст часткі кнігі тых жа аўтараў, што выйшла ў 2006 г. пад назвай «Беларуская літаратура і свет. Кніга 1», да якой дададзеныя адпаведныя дыдактычныя раздзелы.

ЗМЕСТ Разгарнуць

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Разгарнуць

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

зьніжка
Церашковіч Павел
Кніга вядомага беларускага навукоўца, спецыяліста ў галіне культурнай антрапалогіі і нацыянальнай гісторыі Паўла Церашковіча прысвечаная адносна малавядомай ў Беларусі навуковай дысцыпліне, якая даследуе ўзаемадзеянне разнастайных формаў і вынікаў чалавечай дзейнасці і геаграфічнай прасторы. Увага сфакусаваная на праявах адзінства і разнастайнасці чалавецтва ў гістарычнай і геаграфічнай перспектыве. У глабальным кантэксце разглядаюцца і шмат якія аспекты традыцыйнай культуры беларусаў. Тэкст заснаваны на курсе лекцый, які аўтар на працягу 20 гадоў чытаў у Беларускім дзяржаўным і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтах.
Харэўскі Сяргей
У кнізе вядомага гісторыка культуры, культуроляга і мастака Сяргея Харэўскага сабраныя эсэ, радыйныя скрыпты і лекцыі розных гадоў, аб’яднаныя агульнай для іх своеасаблівай мэтодыкай раскрыцьця тэмы, якую, бадай, можна вызначыць як “параўнальнае мастацтвазнаўства”.
Бэрк Пітэр
У сваёй кнізе знакаміты навуковец з Кембрыджа дыстанцуецца ад агульнапрынятага погляду на Рэнесанс як на з’яву чыста італьянскую, новую, якую лёгка аддзяліць ад часоў Сярэднявечча. Ён падкрэслівае захаванне сярэднявечных традыцый у літаратуры і мастацтве, працэс творчай адаптацыі класічных форм і каштоўнасцяў да новага культурнага і сацыяльнага кантэксту як у Італіі, так і па ўсёй Еўропе.