Круглыя казкі
18.00 BYN
Памер: 210x210 мм
Вага: 155 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Круглыя казкі / Надзея Ясмінска; Ілюстрацыі Марысі Вярцейкі. – Мінск : Тэхналогія, 2022. Аб’ём — 30 с. : іл.
ISBN 978-985-458-337-2
Перад вамі зборнік добрых казак вядомай пісьменніцы. Пяшчотныя ілюстрацыі да яго намалявала Марыся Вярцейка. У кожнай кароткай гісторыі ёсць нешта чароўнае, смешнае і… круглае!
Як звычайнаму смаўжу трапіць на каралеўскі баль? Чаму ў адным горадзе на небе ніколі не з’яўляецца месяц? Як зялёны апельсін змяніў цэлы свет? Хто стварыў вясёлку? Разам з героямі кніжкі вы пабываеце ў розных дзівосных мясцінах і спазнаеце незвычайныя прыгоды.
ЗМЕСТ
Смоўжачка, якая марыла пра баль
Зялёны апельсін
Як пекар месяц спёк
Адкуль зʼявілася вясёлка
Кубачак з кветкай
Галандскі хлеб
Краіна дзяцінства

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
З таго часу як Воўк убачыў фота Дзеда Мароза ў газеце, ён мог думаць толькі пра ежу. Таму напярэдадні Калядаў Воўк ускаквае з цёмнага рана. Трэба ж так шмат зрабіць да прыходу гэтага тоўсценькага шашлыку! Што ж, дарагія чытачы і чытачкі, акрамя амаль што дэтэктыўнай гісторыі, у кнізе вас чакае рэцэпт вечнай маладосці і фінансавыя парады! (Забягаючы наперад, падкажам, што інвеставаць у гарбузы больш не выгадна — можна згарбузіцца.)
Што рабіць, калі твая вёска знаходзіцца так далёка, што яе не можа знайсці нават Дзед Мароз? Каб захаваць навагодні настрой, жыхары прыдумалі ўласную традыцыю: дзеці ў вёсцы сталі ўпотайкі прыносіць падарункі тым, хто мае ў іх патрэбу. Каб стаць такім Тайным Дзедам Марозам, трэба быць спагадлівым, шчодрым і вельмі-вельмі добрым! Давайце даведаемся, хто з вёскі атрымаў падарункі ў гэтым годзе…
Лапікавы хлопчык з кветкавай крамы «Фларыян і Ружа» марыць, каб з ім, як і з іншымі цацкамі, гулялі дзеці. Ды дзеці бываюць тут рэдка, пані Ружы больш няма, а пан Фларыян увесь час сумуе, і нават набліжэнне Калядаў не паляпшае яму настрой. Як толькі з’яўляецца магчымасць, лялечны хлопчык уцякае з крамы. Ён хутка пераконваецца, што свет не заўсёды прыязны, аднак сустракае на сваім шляху зычлівых жывёлак: мыш Пармі, голуба Каўку і сабаку Густа.