Іншала, Мадона, іншала
19.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 550 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Апавяданні. / Пераклад з баснійскай мовы Сяргея Шупы. — Мінск: Зміцер Колас, 2012. — 466 с. — (Littera scripta). Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-6992-16-5
Паводле Miljenko Jergović. Inšallah Madonna, inšallah. Zagreb, Durieux, 2004.
“Іншала, Мадона, іншала — гэта зборнік апавяданняў, у якіх мяшаюцца Захад і Усход, учора і сёння, хрысціяне і мусульмане, Асманская і Габсбургская імперыі, старая і новая Югаславія, харваты, баснійцы, сербы, чорныя, белыя… Адзінай канстантай застаецца Боснія. Гэтая кніга напісана не словамі, а тугою і любоўю.
Усе апавяданні ў гэтай кнізе ўзніклі на аснове народных песень з Босніі або Далмацыі, якія я слухаў або проста чуў мімаходзь і пад якія я рос, сталеў, жыў. Усё гэта песні, а значыць, апроч тэксту, маюць і сваю спяваную мелодыю, а таксама атмасферу, якая гэтай мелодыяй ствараецца. Некаторыя з іх вельмі папулярныя на ўсёй паўднёваславянскай прасторы. Іх спяваюць з розных нагодаў як прафесійныя спевакі, так і аматары, людзі музыкальныя і немузыкальныя, п’яніцы ў сельскай карчме, адукаваныя і неадукаваныя. Такія песні — нешта накшталт гукавога фону паўднёваславянскіх краінаў, асабліва Босніі і Сербіі.
Іншыя песні, паводле якіх я пісаў гэтыя апавяданні, амаль не вядомыя, цяжкія для спявання, або ў іх тэкстах ёсць нешта такое, што не дазваляе іх спяваць з любой нагоды. Бальшыня як лірычных, так і эпічных баснійскіх і далмацкіх песень маюць апавядальны характар. У іх або экспліцытна расказваецца нейкая гісторыя, або пра тую гісторыю можна здагадвацца. Я шмат гадоў уяўляў сабе, якая гісторыя, якое вялікае здарэнне, прыватныя чалавечыя паку ты, які лёс або які важны момант у жыцці чалавека стаіць за кожнай асобнай песняй.
Гэтым я займаўся з дзяцінства. Так я і слухаў песні, уяўляючы, што ў іх адбываецца, якая гісторыя, або з якой гісторыі яны нарадзіліся.
Гэтая кніга — спроба ў дарослым веку напісаць пра тое, што не давала мне спакою яшчэ ў дзяцінстве.
Спадзяюся, што беларускі чытач у нейкай з гэтых гісторый пачуе і нейкую далёкую мелодыю. Або ўявіць сабе песні, якія стаяць за гэтымі гісторыямі. Я быў бы рады, бо гэтак спраўдзіцца важны сэнс гэтай кнігі.
(З “Пасляслоўя да беларускага выдання”)
ЗМЕСТ Паглядзець цалкам
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Мінск - горад шумны, заняты і дзелавіты, як і належыць сталіцы. Але ёсць у ім людзі, якім дазволена бачыць іншы, унутраны яго бок Падсвецце, месца, дзе жывуць казкі, паданні і гарадское чараўніцтва. Малады маг-абярэжнік Максім з тых, хто сочыць за захаваннем мяжы паміж звыклым і тагасветным. Вы ніколі не бачылі русалак на набярэжнай? Значыць, абярэжнік спраўляецца са сваёй задачай. Але спакойныя часы не вечныя: пасля стагоддзяў зацішша ў мінскіх водах Свіслачы прачынаецца старадаўняе зло. І менавіта малады абярэжнік аказваецца тым адзіным, хто здольны спыніць смяротную пагрозу. Але на што ён гатовы пайсці, каб выратаваць горад, які гучыць у яго сэрцы? Ці гатовы ён рызыкнуць сяброўствам? Магіяй? А можа, і самім сабой?
Сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў. Гісторыя пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўшчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Выданне змяшчае, бадай, самую лірычную аповесць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, якая яшчэ раз даказвае, што нават у самых страшных абставінах у жыцці чалавека застаецца месца для найпяшчотнага пачуцця кахання.














