Сэрыя "Littera scripta"

Бэссон Патрык. Ліст да страчанага сябра
7.00 р.
4.25
Сярэдняя: 4.3 (усяго галасоў 4)

Бэссон Патрык. Ліст да страчанага сябра

Раман апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.

Гамбровіч Вітальд. Ferdydurke
8.40 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Гамбровіч Вітальд. Ferdydurke

Раман аднаго з найбуйнейшых польскіх аўтараў ХХ ст. Вітальда Гамбровіча, поўны чорнага гумару, працягвае камедыйныя традыцыі вялікіх майстроў мінуўшчыны Рабле, Сэрвантэса, Філдынга.

Гесэ Герман. Стэпавы воўк
6.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Гесэ Герман. Стэпавы воўк

Раман “Стэравы воўк” — адзін з найбольш вядомых твораў лаўрэата Нобелеўскай прэміі (1946) Германа Гесэ (1877—1962).

Ергавіч Міленка. Іншала, Мадона, іншала
14.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 5)

Ергавіч Міленка. Іншала, Мадона, іншала

Гэта зборнік апавяданняў, у якіх мяшаюцца Захад і Усход, учора і сёння, хрысціяне і мусульмане, Асманская і Габсбургская імперыі, старая і новая Югаславія, харваты, баснійцы, сербы, чорныя, белыя… Адзінай канстантай застаецца Боснія. Гэтая кніга напісана не словамі, а тугою і любоўю.

Майрынк Густаў. Ноч вальпургіі. Белы дамініканец
9.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Майрынк Густаў. Ноч вальпургіі. Белы дамініканец

Пад адной вокладкай сабраныя два раманы славутага аўстрыйскага пісьменніка-экспрэсіяніста Густава Майрынка. Дзеянне першага, гістарычна-фантастычнага рамана “Ноч Вальпургіі”, адбываецца ў Празе. Тут ёсць і містыка, і перасяленне душ, і мерцвякі, што нібыта кіруюць жывымі...
Не менш фантастычны “Белы дамініканец” прысвечаны блуканням чалавечага “Я”.

Ніцшэ Фрыдрых. Так сказаў Заратустра
11.20 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Ніцшэ Фрыдрых. Так сказаў Заратустра

“Так сказаў Заратустра” — раман, які хваляваў розум не аднаго пакалення і дагэтуль застаецца ў цэнтры ўвагі ўдумлівага чытача. Гэта развагі над сутнасцю таго, чым ёсць чалавек.

Слобада Рудольф. Розум
7.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Слобада Рудольф. Розум

Раман “Розум” — адзін з найбольш вядомых твораў выдатнага славацкага пісьменніка і сцэнарыста Рудольфа Слобады (1938–1995), у якім аўтар вуснамі свайго героя, няўдалага літаратара-інтэлектуала, аналізуе стасункі розуму і маральнасці ды разважае над вечнымі і няпростымі праблемамі дачыненняў творцы й грамадства, жонкі ды мужа, мужчыны й жанчыны.

smit-eryk-emaniuel-jevanhielle-pavodle-pilata-VOKL
9.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Шміт Эрык-Эманюэль. Евангелле паводле Пілата

У сваёй творчасці Э. Э. Шміт нярэдка звяртаецца да сусветных рэлігіяў, і раман “Евангелле паводле Пілата” (2000) — яскравы гэтаму прыклад. Гісторыя Ешуа, убачаная вачыма рымскага пракуратара, ператвараецца ў напружанае дэтэктыўнае расследаванне. Яшчэ адзін раман пра Понція Пілата, напісаны яшчэ адным Майстрам.

Эшноз Жан. 1914. Раман
9.80 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Эшноз Жан. 1914

Напісаны ў даволі іранічным стылі, блізкім да чорнага гумару, раман лаўрэата Ганкураўскай і шэрагу іншых літаратурных прэміяў Жана Эшноза (нар. 1947) распавядае пра падзеі і акалічнасці Першай сусветнай вайны і тыя лёсы, якія сустрэлі на ёй галоўны герой Антым, яго брат і тры ягоныя сябры.