Дзеткам

Кнігі

Часопісы, альманахі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Музыка

Рознае

Аўтары

23-я палата

Апісаньне

Раман / Пераклад з нарвежскай Лідыі Ёхансэн. — Мінск: Зміцер Колас, 2011. — 192 с. — (Littera scripta). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6992-10-3

Паводле Ingvar Ambjørnsen. 23 salen. Oslo, Cappelen Damm AS, 1981

Напаўбіяграфічны раман сучаснага нарвежскага пісьменніка Інгвара Амб’ёрнсэна (нар. 1956 г.) крытычна разглядае нарвежскую сістэму догляду псіхічна хворых. Творчасць аўтара, у якой ён паўстае нязменным прыхільнікам “маргіналаў”, людзей, вымушаных жыць на мяжы грамадства, ацэненая шэрагам літаратурных прэміяў, у тым ліку найбольш значнай у Нарвегіі прэміяй Брагі (1995). Фільм “Элінг”, зняты паводле яго рамана “Кроўныя браты”, быў выстаўлены ў 2001 г. на прэмію Оскар як найлепшая замежная кінастужка.


ПРАДМОВА

Большая частка падзеяў, апісаных у гэтай кнізе, адбываецца ў псіхіятрычнай бальніцы мястэчка Ліер. Тут многія пазнáюць сябе. З гэтай прычыны мне хацелася б зазначыць чытачу, што я не ставіў перад сабой задачы выразна размяжоўваць у сваім рамане выдумку і праўду.

Гэтая кніга — слабая спроба аддаць належнае групе пацыентаў, да “лячэння” якіх я некалі спрычыніўся. Каб неяк змяніць ганебныя ўмовы ўтрымання гэтых хворых, грамадскасць павінна ясна сабе ўяўляць, што адбываецца за зачыненымі дзвярыма. А дакладней — тое, што стала вядома пасля выкрыцця парушэнняў у бальніцы мястэчка Рэйт’ярдэ. На Рэйт’ярдэ тады павесілі ўсе грахі за парушэнні, якія, аднак, знойдуцца ў большасці бальніц Нарвегіі.

23-я палата — гэта неад’емная частка сучаснай нарвежскай гісторыі. Падзеі, пра якія я пішу, — набыткі маёй памяці, тое, што захавалася з маёй працы санітарам у Ліерскай бальніцы ў 1974—75 гадах.

У апісанні бальніцы перайначаны хіба што прозвішчы персанажаў. А вось персанажы з крытычным стаўленнем да бальніцы былі мной прыдуманы. Такіх, на жаль, у рэальнасці няма.

Хёлен, ліпень 1981
Інгвар Амб’ёрнсэн

Водгукі

Неабходны Уваход або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Мак’явэлі Нікало
"Уладар" — найбольш вядомы твор Нікало Мак’явэлі (1469—1527), выбітнага італьянскага палітычнага дзеяча і мысляра, філосафа і літаратара эпохі Адраджэння.
Транстромер Тумас
Зборнік знаёміць з творчасцю выдатнага шведскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2011 г. Тумаса Транстромера (1931—2015), мастацкай і чалавечай скарбонкай якому служыла сусветная літаратура. Антычныя, а збольшага біблійныя крыніцы, а таксама хрысціянская містыка і барочная паэзія ўдыхнулі жыццё ў яго тонкую і пранікнёную лірыку.
Дэкарт Рэнэ
Рэнэ Дэкарт (1596—1650) — выбітны французскі матэматык, фізік, фізіёлаг і філосаф, заснавальнік новай школы еўрапейскай філасофіі, якая паводле лацінізаванай формы ягонага прозвішча (Cartesius) стала вядомай як картэзіянства. Праца "Развагі аб метадзе" — першы філасофскі твор на французскай мове.