Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Самурай
6.10 BYN 7.50 BYN
Памер: 100x170 мм
Вага: 150 г

Purchase


ПрозаПаэзіяКнігазбор (выдавецтва)Кіркевіч Алесь

Апісаньне

Апавяданні. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 144 с.

ISBN 978-985-7180-64-6.

Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый – каханне, страх, роспач. З імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку.

Большасць твораў ужо бачылі свет на старонках розных газетаў, цяпер яны ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай.


Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі


ЗМЕСТ

Імёны для Вікі
Бывай, баця!
Жнівень дагарае
Задыяк
Застацца
Марта
Зацкаваны воўк
Калыска рэвалюцыі
Самурай
Пясчаны бераг
Казка пра моцных і прыгожых людзей
Казка пра перасяленне душ
Агонь нас любіць
Вершы


АПОВЕД З КНІГІ Паглядзець

ВЕРШ З КНІГІ

          ***
          Зайздрасць асыпецца лісцем
          Ілам асядзе злосць
          Ранкам халодным і чыстым
          Ты зразумееш: Мы – ёсць

          Літары грэюць пясок
          Руны ўгрызаюцца ў косць
          Стыгне атраманту сок
          Ты разумееш? Мы – ёсць!

          Пройдуць вякі і гады́
          Збялéе зямля і поўсць
          Знікнуць народы і гарады...
          А Мы адбыліся, Мы – ёсць.

          2016

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Маўр Янка
Янка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзіцячай літаратуры.
Глобус Адам
У гэтай кнізе Адама Глобуса сабраныя партрэты выдатных майстроў літаратуры і мастацтва. Іх усіх добра ведае аўтар, таму чытач убачыць шмат асабістага і кранальнага, таго, пра што не змогуць напісаць іншыя. На першы погляд, суб’ектывізм Глобуса можа падавацца занадта катэгарычным, але яго кампенсуе шчырасць і праўдзівая любоў да апісаных творцаў.
Акерман Фэлікс
Пажыўшы ў Гародні, Варшаве і Вільні ды размаўляючы на мовах гэтых краін, нямецкі гісторык і падарожнік Фелікс Акерман прапаноўвае ўнікальную перспектыву нашага кутка Еўропы. І паўсюль ён бачыць стракатае шматмоўнае асяроддзе, якое трошкі адрозніваецца ад літоўскіх, беларускіх і польскіх мараў.