Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Круглянскі мост. Сотнікаў

Круглянскі мост. Сотнікаў
1.28 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 390 г

Purchase

Няма на складзе
ПрозаБыкаў Васіль

Апісаньне

Аповесці / Прадм. М. Тычыны. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 334 с. — (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-02-1016-6

Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі

У аповесці “Круглянскі мост” аўтар сутыкае ў сюжэце два супрацьлеглыя погляды на спосабы змагання, увасобленыя ў паводзінах антыподаў, байцоў партызанскага атраду. У іхнай ідэйнай спрэчцы Быкаў шукае адказ на пытанне аб цане Перамогі. Паводле аповесці ў 1989 г. пабачыў свет аднайменны фільм (рэжысёр Аляксандр Мароз).

Сюжэт аповесці “Сотнікаў” просты: два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, кіруюцца ў вёску, каб здабыць харчаванне для атраду. Сотнікава мучыць кашаль, які і выдасць іх з напарнікам. Ён мог бы лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні "бруднай працы", ні небяспекі. Рыбак вельмі моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па-рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам.

 

ЗМЕСТ

Узыходжанне да подзвігу. Міхась Тычына

Аповесці
     Круглянскі мост
     Сотнікаў

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

зьніжка
Данеўская Ірына
Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтых пор украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў.
Рэмарк Эрых Марыя
Гісторыя Першай сусветнай вайны расказваецца з пункту гледжання простага салдата: дзевятнаццацігадовы Паўль Боймер прыходзіць на фронт наіўным дабравольцам, які толькі што скончыў школу. Але ягоны пачатковы энтузіязм і захапленне вайной як цікавай прыгодай знікаюць пасля сутыкнення з брутальнасцю бойні і бессэнсоўнасцю смерцяў ягоных таварышаў. Эрых Марыя Рэмарк раптоўна стаў вядомым у 1929 годзе дзякуючы сваёй праўдзе аб вайне.
Баршчэўскі Ян
Ян Баршчэўскі (1794(?)-1851) – адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Асноўны яго твор – «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», у якім шырока выкарыстаны беларускія народныя казкі, легенды і паданні.