Уязная віза
Апісаньне

ISBN 978-9 85-6906-84-1.
Аўтарызаваны пераклад з іўрыта праз польскую Лявона Маліноўскага.
Раман “Уязная віза” дазваляе чытачу наноў пабачыць і асэнсаваць нядаўнюю гісторыю Усходняй Еўропы. Перадусім твор можна ахарактарызаваць як сагу пра Адэсу. Аўтар прапаноўвае літаратурны кактэйль з грымучай сумесі, куды ўваходзяць і любоў, і нянавісць, і настальгія, і прыкрасць… Напой аздабляюць фарбы мора і шпілі партовага горада.
Біяграфія аўтара
Барыс Герус — гісторык, музыказнаўца, пісьменнік, перакладчык польскай, яўрэйскай, украінскай і беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў 1978-м у Адэсе, у 1991-м выехаў з сям’ёй у Ізраіль, з 2008-га жыве ў Польшчы — выкладае ва ўніверсітэтах. Узнагароджаны Ганаровай адзнакай Bene Merito (на рашэнне ўрада Польшчы) і прэміяй Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны за пераклады польскай літаратуры на іўрыт.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.