Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст.
5.12 BYN
Вага: 590 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мінск: Беларуская навука, 2008. – 407 с. ISBN 978985-08-0970-4 Дадзеная манаграфія – гэта першае даследаванне становішча сялянскай абшчыны ва ўсіх відах феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі ў XVI—XVIII стст. Паказана становішча абшчыны ў розных рэгіёнах Беларусі, вызначаны агульныя тэндэнцыі і асаблівасці развіцця ў дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях. Разгледжаны асноўныя функцыі грамады як інстытута сялянскай самаарганізацыі, службовых асоб грамады, яе адносіны з землеўласнікамі. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гістарычным мінулым Беларусі. ЗМЕСТ Уводзіны 1. Гістарыяграфічны агляд і крыніцы даследавання 1.1. Праблема сельскай грамады на тэрыторыі Беларусі ў гістарыяграфіі 1.2. Сельская грамада ў польскай гістарыяграфіі 1.3. Абшчына ў расійскай гістарыяграфіі 1.4. Абшчына ва ўкраінскай гістарыяграфіі 1.5. Крыніцы даследавання 2. Абшчына ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры і судовай сістэме на землях Беларусі ў XVI—XVIII стст. 2.1. Грамада ў структуры адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Вялікага княства Літоўскага ў канцы XV—XVI ст. 2.2. Абшчынны (копны) суд у судовай сістэме Вялікага княства Літоўскага 3. Сельская абшчына ў дзяржаўных уладаннях 3.1. Спецыфіка абшчыннай арганізацыі ў дзяржаўных уладаннях усходу Беларусі ў XVI – першай палове XVII ст. 3.2. Аграрная рэформа і эвалюцыя абшчынных інстытутаў у дзяржаўных уладаннях захаду і цэнтра Беларусі ў XVI – першай палове XVII ст. 3.3. Абшчына ў дзяржаўных уладаннях Беларусі ў сярэдзіне XVII – першай палове XVIII ст. 3.4. Дзяржаўная палітыка ў адносінах да абшчыннай арганізацыі сялянства ў сярэдзіне – другой палове XVIII ст. 4. Сельская абшчына ў маёнтках прыватных уласнікаў 4.1. Абшчына ў прыватнаўласніцкіх маёнтках Беларусі ў XVI – першай палове XVII ст. 4.2. Сялянская грамада ў маёнтках прыватных феадалаў у сярэдзіне XVII – першай палове XVIII ст. 4.3. Абшчына ў прыватных уладаннях усярэдзіне – другой палове XVIII ст. 5. Сельская абшчына ў царкоўных уладаннях 5.1. Абшчына ў царкоўных уладаннях Беларусі ў XVI – першай палове XVII ст. 5.2. Абшчына ў царкоўных уладаннях Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст. 5.3. Сялянская грамада ў гаспадарчым і сацыяльным жыцці насельніцтва ў царкоўных уладаннях Беларусі ў другой палове XVIII ст. Заключэнне Дадаткі Спіс скарачэнняў Слоўнік тэрмінаў Імянны паказальнік Геаграфічны паказальнік Спіс крыніц і літаратуры
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Андрэй Нёманскі
01.06.2025 - 20:37:37
01.06.2025 - 20:37:37
Спадзяюся, яшчэ з'явяцца ягоныя кнігі
Раім паглядзець
Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №32. Тэма нумару — травэлёгі (падарожныя нататкі).
Сшыткі 1—2 (58—59) + Сшытак 3 (дадатковы).
Аўтары нумара: Юры Грыбоўскі (Jerzy Grzybowski), Юры Гардзееў (Jury Hardziejeŭ), Аляксандр Казакоў (Aliaksandr Kazakoŭ), Крыс Лорэнц (Chris Lorenz), Уладзімір Падалінскі (Uladzimir Padalinski), Ірына Раманава (Iryna Ramanava), Генадзь Сагановіч (Hienadź Sahanovič), Ганна Славіна (Hanna Slavina), Сцяпан Стурэйка (Sciapan Sturejka), Сяргей Токць, Уладзімір Валодзін (Uladzimir Valodzin), Сцяпан Захаркевіч (Sciapan Zacharkievič), Віталь Зайка (Vital Zajka).
Гэтая манаграфія — першая ў гістарыяграфіі спроба сінтэтычнага нарысу Вялікага Княства Літоўскага пад уладай Аляксандра Ягелончыка. У ёй раскрываюцца асаблівасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэмы, канфесійная, фінансавая і гаспадарчая палітыка, дзейнасць найважнейшых дзяржаўных органаў (канцылярыя ВКЛ), а таксама даецца вычарпальны пералік прадстаўнікоў дзяржаўнай эліты.













