Краіна пагранічча
15.20 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 455 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Выбраныя творы. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 518 с.ISBN 978-5-00076-014-7.
У кнігу ўвайшлі выбраныя навукова-папулярныя, эсэістычныя і публіцыстычныя працы вядомага беларускага навукоўцы і грамадскага дзеяча з Гародні, напісаныя ім на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў.
Некаторыя з іх друкуюцца ў зборніку ўпершыню.
“У першы том збору твораў увайшлі ненавуковыя творы — гэта эсэ, публіцыстыка, рэфлексіі, рэпартажы, якія былі напісаныя ў прамежку з сярэдзіны 80-х мінулага стагоддзя да сённяшняга дня. Там ёсць, напрыклад, мае допісы ў блог на сайце “Беларускі партызан” пра падзеі. Гэтыя тэксты адбіраліся рэдактарам Алесем Пашкевічам, які падказаў структуру гэтай кніжкі, адбіраліся па такім прынцыпе, каб тэксты былі цікавыя не толькі аўтару, але і камусьці яшчэ”. (Аляксандр Краўцэвіч, Радыё Рацыя)
ЗМЕСТ Паглядзець
Пра аўтара Паглядзець
Фрагмент з кнігі
“…Край, які сёння называецца Беларусь, спрадвеку быў і застаецца краінай мяжы. Беларускае памежжа — з’ява шматпланавая і ўніверсальная. Яна пачынаецца ўжо ад самой прыроды. Тэрыторыя Беларусі — памежная раслінная зона, дзе гэтак званая еўрапейская тайга (сасновыя бары і яловыя гушчары) паступова пераходзіць у ліставы еўрапейскі лес. Мяжа водападзелу паміж балтыйскай і чарнаморскай воднымі сістэмамі перасякае ўсю краіну вялікай дугой ад паўднёвага захаду да паўночнага ўсходу.
Беларусь — гэта чатырохкратная прыродна–этнічна–культурна–палітычная мяжа. Пагранічча — нязменны стан і лёс, шчасце і трагедыя гэтай зямлі на працягу больш чым тысячы гадоў, ад глыбокай старажытнасці да самых апошніх дзён. Сённяшні няпэўны стан беларускай дзяржаўнасці — вынік і праява гэтага пагранічча…”
(“Беларусь як суб’ект уласнай гісторыі”)
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага савецкага грамадства на працягу першага дзесяцігоддзя яго існавання. Разгляданы час характарызаваўся неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў. Сэксуальная рэвалюцыя кінула выклік традыцыйнаму сямейна-шлюбнаму ладу, трансфармавала інстытут шлюбу і заснаваную на ім мараль, паставіла сэксуальнасць у грамадскі дыскурс.
Гэтая кніга не зусім звычайная. Гэта пачатак вялікай дарогі па выбудоўванні еўрапейскага культурнага шляху Францішка Скарыны. Разам з навукоўцамі-скарыназнаўцамі аўтар наведвае гарады, дзе Скарына пакінуў свой культурны след, і запрашае шаноўных чытачоў далучыцца да вандроўкі.
Книга основана на рукописях бывшего сотрудника НКВД Иосифа Ятчени. В них он описывает свою жизнь, которая проходила на фоне ключевых событий истории. Рассказывает о службе в царских войсках и в Красной Армии, о революции 1917 года, о работе в качестве резидента спецслужб. Пишет о том, как стал чекистом, а после оказался «врагом народа», подробно повествует о методах сотрудников НКВД, пытках, которые применялись в «американке».














