Летапісная Літва
3.18 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 355 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Сваяцтва і лёс / Кніга-пошук. — Вільня: Наша будучыня, 2011. — 288 с.: іл. — (Неизвестная история).Ужо даўно ідуць спрэчкі аб паходжанні беларускага этнасу і аб той тэрыторыі, дзе калісьці жылі нашы продкі. У спрэчках сутыкаюцца процілеглыя меркаванні. Адны сцвярджаюць, што беларусы — першапачаткова славяне, іншыя пярэчаць — "не, балты!", трэція займаюць прамежкавую пазіцыю: продкамі беларусаў былі балты, якіх "расчынілі" ў сваёй масе славяне, калі прыйшлі на нашы землі.
Аўтар кнігі лічыць, што продкі беларусаў — не балты, не славяне, нават не балта-славяне, а угра-фінскія плямёны, роднасныя сучасным пермякам, марыйцам і мардоўцам! Галоўны метад яго доказаў — лінгвістычны аналіз асабістых імёнаў, гідронімаў, тапонімаў і "базавай" лексікі.
Гэта не значыць, што трэба адспрэчыць усе іншыя тэорыі. Але неабходна пазнаёміцца з ідэямі Ласкова, параўнаць са сваімі перакананнямі. Бо ісціна нараджаецца ў сутыкненні навуковых канцэпцый.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
ЗМЕСТ
Жыццё і творчасць Івана Ласкова
На дарогу
Глава 1. Племя пяці родаў
Глава 2. Яблык разладу
Глава 3. Там, дзе жыла літва
Глава 4. Дагістарычныя блуканні: шлях пярмянаў
Глава 5. Дагістарычныя блуканні: шлях жамойці
Глава 6. Балцкая коўдра
Глава 7. Падмаскоўная літва
Глава 8. Памяць зямлі
Падрахунак
Резюме
Послесловие редактора
Літаратура
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.
Аўтары нумару: Алена Андросік, Thomas M. Bohn, Андрэй Вардамацкі, Васіль Варонін, Дзмітрый Віцько, Аляксей Махнач, Аляксандр Пагарэлы, Сергей Полехов, Ірына Раманава, Генадзь Сагановіч, Альбіна Семянчук.
зьніжка
У кнізе секс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная зʼява. Звернутая ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сексу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні.














