Літаратура пераходнага перыяду
1.45 руб.
Вага: 350 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу / М. А. Тычына [і інш.]; навук. Рэд. М. А.Тычына. – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 263 с. ISBN 978-985-08-0827-1 У кнізе тэарэтычна асэнсоўваецца феномен пераходнага перыяду ў сучасным літаратурным працэсе, эпоха кардынальных змен у жыцці беларускага соцыюма, выяўляюцца глыбінныя зрухі ў мастацкім мысленні і вызначаецца напрамак развіцця нацыянальнай культуры і літаратуры. З’ява пераходнасці, найбольш паспяхова распрацаваная філосафамі, сацыёлагамі, палітолагамі, эканамістамі, гісторыкамі, прыцягвае ўвагу і літаратуразнаўцаў. Зробленыя назіранні, ацэнкі і навуковыя высновы, практычныя рэкамендацыі і пажаданні будуць спрыяць працэсу паглыблення фундаментальных даследванняў літаратуразнаўцаў, вучоных з іншых гуманітарных дысцыплін, могуць быць выкарыстаны ў навучальна педагагічным працэсе ВНУ і СШ Рэспублікі Беларусь, зацікавяць аматараў мастацкага слова. ЗМЕСТ Прадмова Тычына М. А. Раздзел 1. Феномен пераходнага перыяду (Тычына М. А.) Раздзел 2. Мастацкая рэфлексія беларускай літаратуры як фактар актывізацыі творчых пошукаў (Гарадніцкі Я. А.) Раздзел 3. Постмадэрнізм і актуальныя праблемы нацыянальнай літаратуры (Кісліцына Г. М.) Раздзел 4. Жанчына ў соцыюме: гендэрны аспект (па творчасці беларускіх паэтэс ХХ — пачатку ХХІ ст.) (Калядка Л. Г.) Раздзел 5. Аксіялогія творчасці маладога пісьменніка ў святле варыятыўнасці мастацтва (да тэорыі пытання) (Масарэнка Ю. А.) Заключэнне (Тычына М. А.) Літаратура
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Рыхтуючы гэтую кніжку, аўтар меў на мэце паказаць хараство, адметнасць і багацце роднай мовы ў галіне выслоўяў.
У манаграфіі абгрунтоўваецца канцэпцыя поліаспектнага апісання беларускага металінгвістычнага кантынуума на падставе сістэматызацыі храналагічных, структурна-кантэнтных і тыпалагічных характарыстык беларускіх слоўнікаў лінгвістычных тэрмінаў. Вывучаецца гісторыя ўкладання аўтаномных і інкарпараваных слоўнікаў, вызначаюцца іх мега-, макра-, мікраструктурныя параметры, функцыянальныя асаблівасці і спецыфіка метамовы. Распрацоўваецца тыпалогія існуючых тэрмінаграфічных крыніц.
У кнізе прадстаўлены агляд лекавай нямецкамоўнай замоўна-заклінальнай традыцыі ў яе асноўных тэматычных і вобразных рашэннях. Даследаванне нямецкіх вербальна-магічных практык дазваляе зазірнуць у глыбіні вякоў і пабачыць гісторыю ўзнікнення і распаўсюджання асобных замоўных сюжэтаў і матываў, вядомых і беларусам.