Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу

Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу
15.50 BYN
Памер: 205x260 мм
Вага: 435 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяКнігазбор (выдавецтва)Навукова-папулярная літаратураМурзёнак ПётраБНР (Беларуская Народная Рэспубліка)

Апісаньне

Пад рэдакцыяй Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Кнігазбор, 2017. — 96 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7144-86-0.

Гэта кароткая гісторыя 1000-гадовай краіны, адлюстраваная ў сціслай, даведачнай інфармацыі з уключанымі ў яе картамі і табліцамі. Кніга складаецца з трох частак: далёкага мінулага (Х–ХІХ стст.), блізкага мінулага (ХХ ст.) і сённяшняга дня Беларусі. У кожным з гэтых раздзелаў кніга прапануе Вам даведацца больш аб сучасных дасягненнях Беларусі, гісторыі краіны і яе развіцці, унікальнасці беларускага народа, асобах, якія найбольш паспрыялі развіццю нацыі.


Пра кнігу на сайце Будзьма беларусамі

Пётра Мурзёнак — беларускі навуковец у Канадзе (сайт газеты Новы час)

Прадмова

    Маім землякам прысвячаю

Шаноўныя чытачы!

Беларусы маюць чым ганарыцца. У нашай краіне жывуць прыгожыя, таленавітыя і працавітыя людзі, тут прыгожая прырода і шчодрая зямля. Кніга “Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу” — гэта кароткая гісторыя 1000-гадовай краіны, адлюстраваная ў сціслай, даведачнай інфармацыі з уключанымі ў яе картамі і табліцамі. Кніга складаецца з трох частак: далёкага мінулага (Х–ХІХ стст.), блізкага мінулага (ХХ ст.) і сённяшняга дня Беларусі. У кожным з гэтых раздзелаў кніга прапануе Вам даведацца больш аб сучасных дасягненнях Беларусі, гісторыі краіны і яе развіцці, унікальнасці беларускага народа, асобах, якія найбольш паспрыялі развіццю нацыі.

Пра гэта і яшчэ шмат пра што гэтая кніга.

Аўтар


ЗМЕСТПаглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

зьніжка
Хайніцка Крыстына, Альшэўскі Гэнрык
У кнізе прафесараў Крысціны Хайніцкай і Гэнрыка Альшэўскага даецца агульны агляд развіцця палітычнай і праўнай думкі ад часоў Старажытнага Ўсходу да пачатку ХХІ ст.
Канановіч Уладзімір
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.
Тумаш Вітаўт
Кніга складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта Тумаша (1910–1998). Артыкулы прысвечаныя пытанням этнагенэзу і культурнага развіцця беларусаў, жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны ды кніжнай культуры Беларусі. Сваімі скарыназнаўчымі працамі Вітаўт Тумаш шмат у чым апярэджваў метрапольных даследчыкаў.