Зрабаваны народ
Purchase
Апісаньне
ISBN: 978-83-61617-93-8
Зрабаваны народ – збор інтэрвію беларускіх інтэлектуалаў, якія спрабавалі, адказваючы на пытаньні двух польскіх журналістаў Малгажаты Ноцунь і Анджэя Бжэзецкага, патлумачыць і раскрыць для польскага чытача фэномэн “Беларусь”. Кніга, выдадзеная першапачаткова на польскай мове зрабіла пэўны фурор: польскі чытач мог у адказах і разважаньнях прадстаўнікоў беларускай эліты зразумець для сябе краіну-суседа, якая польскім грамадзтвам успрымаецца праз прызму стэрыятыпаў і ўяўленьняў, часам беспадстаўных. Аднак чытачам ня менш цікавым будзе ўжо беларускі пераклад выданьня, бо ня толькі палякам, але і беларусам варта пазнаць і патлумачыць сабе многія пытаньні і праблемы цяперашняга існаваньня. Адным з крытэрам выбару суразмоўцаў сярод беларускай эліты была незаангажаванасьць у палітыку, аднак цяжка сабе ўявіць інтэлектуала ў любой з краінаў, які б ня меў пэўных поглядаў на тыя ці іншыя бакі грамадзкага жыцьця.
ЗМЕСТ
Уступ
Гісторыя без герояў. Размова з Уладзімірам Арловым
І бачылі Беларусь. Размова з Лявонам Баршчэўскім
Я бараніў савецкую Беларусь. Размова з Валянцінам Тарасам
Мы былі пакорнымі. На жаль. Размова з Генадзем Бураўкіным
Выпадкі Паўла Ізотавіча. Размова з Паўлам Якубовічам
Партызан-антыгерой. Размова з Алесем Анціпенкам
Беларусь будзе краінай некалькіх моў. Размова з Алегам Трусавым
Мы маем дзве душы. Размова з Адамам Глобусам
Бог нічога добрага для іх не зрабіў. Размова з Паўлам Севярынцам
Мы ўжо змучаныя. Размова з Валянцінам Акудовічам
За Беларусь. Размова з Андрэем Ляховічам
У Еўропу — так, але з нашай расійскай спадчынай. Размова з Пятром Марцавым
Беларусы не разумелі, у імя якіх каштоўнасцей яны павінны былі пакутаваць. Размова з Алегам Манаевым
Біяграфіі
***
Уступ да беларускага выдання
Кніга “Зрабаваны народ” арыентавана перш за ўсё на польскага чытача, але не менш нас цешыць і тое, што яна трапіла і ў рукі чытача беларускага. Таму дазволім сабе патлумачыць некаторыя рэчы.
Ужо пасля таго, як кніга выйшла ў Польшчы, сустрэліся мы з пэўным незадавальненнем, якое тычылася галоўным чынам выбару суразмоўцаў — чаму менавіта гэтыя, а не іншыя.
Што ж, як аўтары, мы мелі права вырашаць, з кім размаўляць і якія з гэтых размоваў змясціць у кнізе. Мы палічылі, што менавіта гэтыя 13 чалавек маюць такія дасягненні і досвед, што змогуць распавесці пра Беларусь найбольш даступна і кампетэнтна, незалежна ад інтэлектуальных заслуг іншых людзей. Мы вырашылі, што не будзем размаўляць з асобамі, якія стала займаюцца палітыкай. І гэта быў адзін з нашых прынцыпаў (размова з Лявонам Баршчэўскім адбылася яшчэ перад яго абраннем кіраўніком Партыі БНФ, а з Паўлам Севярынцам мы размаўлялі літаральна праз пару дзён пасля яго вызвалення). Натуральна, большасць інтэлектуалаў, якія знаходзяцца ў апазіцыі да Аляксандра Лукашэнкі, тым ці іншым чынам падтрымліваюць нейкую палітычную сілу — але не настолькі, каб размова з імі пераўтварылася ў палітычную агітацыю. А такая пагроза існуе, калі размаўляеш з лідэрамі партый.
Мы палічылі таксама, што эмігранты, якія ў свой час пакінулі краіну і не маюць фактычна ніякага ўплыву на Беларусь, не будуць у стане прадставіць яе рэальнага вобразу. Часы "жалезнай заслоны", калі палітычная эміграцыя з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы адыгрывала значную ролю, ужо мінулі.
На жаль, не ўдалося зрабіць больш размоваў з прадстаўнікамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі — бо, вядома, што гэта яны ў значнай ступені рэпрэзентуюць сённяшнюю Беларусь. З іншага боку, апазіцыйныя інтэлектуалы ў сваёй большасці змаглі захаваць незалежнасць сваіх ацэнак.
Няма сумневу, калі б гэтых размоваў было болей, вобраз Беларусі, які стварае гэтая кніга, быў бы больш рэальным. Няма сумневу, што было б лепей, калі б нам паразмаўляць з кожным з дзесяці мільёнаў беларусаў… Але ў такім выпадку гэта была б ужо сацыялогія, а не журналістыка.
Малгажата Ноцунь
Анджэй Бжэзецкі